Зноў у школу: зніжкі і бонусы ў А1 да навучальнага года | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Зноў у школу: зніжкі і бонусы ў А1 да навучальнага года

Апісанне акцыі

А1 запускае для сваіх абанентаў акцыю, якая дапаможа хутка і з выгадай падрыхтавацца да пачатку новага навучальнага года. З 11 жніўня і да канца верасня некалькі мадэляў смартфонаў ад двух папулярных на беларускім рынку брэндаў – Xiaomi і Samsung – можна будзе набыць са зніжкай, а ў дадатак атрымаць карысныя бонусы.

 

Першы ўдзельнік акцыі – зручны, эрганамічны і надзейны Xiaomi Redmi 9 з аб'ёмам памяці 32 ГБ. Сярод яго пераваг – высокае раздзяленне экрана, чатыры асноўныя камеры, функцыя хуткай зарадкі і ёмістая батарэя на 5020 мАг. Гэта мадэль можа стаць доўгачаканым падарункам да пачатку навучальнага года для многіх школьнікаў – тым больш, што ў А1 яна будзе даступная ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 14,90 рубля.

 

У акцыі ўдзельнічае яшчэ адна папулярная мадэль – Samsung Galaxy A32 з аб'ёмам памяці 64 ГБ. Смартфон атрымаў стылёвы і мінімалістычны дызайн, працэсар MediaTek Helio G80, прасунуты 6,4-цалёвы экран з частатой абнаўлення да 90 Гц, 64-мегапіксельную камеру з падтрымкай штучнага інтэлекту. За доўгі час працы прылады адказвае ёмісты акумулятар 5000 мАг з функцыяй хуткай зарадкі. Набыць смартфон можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 24,90 рубля.

 

У рамках акцыі ўдзельнічаюць і іншыя папулярныя мадэлі Samsung – Samsung Galaxy A32 128GB, Samsung Galaxy A12 128GB, Samsung Galaxy A22 128GB і Samsung Galaxy A22 64GB. Для атрымання зніжкі на Galaxy A22 неабходна скарыстацца промакодам.

 

Акрамя выгадных цэн на смартфоны ўдзельнікі акцыі атрымаюць і іншыя бонусы: зніжкі на каляровыя чахлы самых трэндавых адценняў (лаванда, ружовы, зялёны, лімонны) для сваіх прылад і бясплатныя 60-дзённыя падпіскі на сэрвісы A1 Xplore Music ад Deezer і VOKA – каб не толькі вучыцца, але і адпачываць было прыемней і цікавей!

 

А для жыхароў асобных гарадоў (такіх як Брэст, Віцебск і Гродна) і рэгіёнаў Беларусі (Віцебская вобласць, шэраг раёнаў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей) у рамках акцыі будзе даступны яшчэ адзін унікальны бонус – «Залаты бонус» ад А1: поўны набор паслуг сувязі за 9,5 рубля ў месяц на два гады.

 

Удзельнічайце ў акцыі – і сустракайце новы навучальны год з добрым настроем!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.