Смартфон vivo V23 5G са зніжкай да 300 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфон vivo V23 5G са зніжкай да 300 рублёў у А1

Апісанне акцыі

Да 30 верасня ўключна А1 зніжае кошт смартфона vivo V23 5G 128GB – набыць яго можна з выгадай да 300 рублёў.

 

vivo V23 5G – элегантная мадэль без лішніх дэталяў. Прылада адрозніваецца працяглым часам аўтаномнай працы дзякуючы акумулятару ёмістасцю 4200 мАг, а падтрымка хуткай зарадкі магутнасцю 44 Вт дазваляе не марнаваць шмат часу на папаўненне запасу энергіі.

 

Асобная вартасць vivo V23 5G – сістэма з трох камер з асноўным модулем на 64 Мп са стабілізацыяй выявы, якая дазваляе рабіць здымкі бездакорна выразнымі і яркімі. А франтальная камера з раздзяленнем 50 Мп забяспечыць карыстальніка прылады бездакорнымі сэлфi ў любых абставінах. Набыць смартфон можна ў растэрміноўку без пераплат і першага ўзносу на 6 і 11 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 127,18 рублi або ў растэрміноўку на 24 месяцы ўсяго за 70,79 рублi ў месяц.

 

Купляйце vivo V23 5G у А1 па выгаднай цане!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.