Смартфон Galaxy Z Flip3 – з навушнікамі па промакодзе ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфон Galaxy Z Flip3 – з навушнікамі па промакодзе ў А1

Апісанне акцыі

Новая акцыя на стылёвую навінку ад Samsung – Galaxy Z Flip3. Пры куплі дадзенай мадэлі кожны пакупнік атрымае магчымасць набыць навушнікі Galaxy Buds Live у чорным колеры ўсяго за 10 капеек па промакодзе.

 

Набыць смартфон можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 131,20 рубля ў месяц. Пры гэтым разам з пакупкай абаненты А1 атрымаюць SMS з промакодам, які дазволіць скарыстацца спецыяльнай цаной на навушнікі.

 

Samsung Galaxy Z Flip3 вылучаецца ўнікальным складным форм-фактарам, моднымі колерамі корпуса і кампактнасцю: прылада з лёгкасцю змяшчаецца ў любой кішэні і не займае шмат месца ў сумачцы. У раскладзеным выглядзе дыяганаль экрана прылады складае 6,7 цалі. Пры гэтым яго можна выкарыстоўваць і ў складзеным пад любым зручным вуглом становішчы, дзе верхняя палова служыць для вываду выявы, а другая – для зручнага кіравання дадаткамі. Прылада таксама атрымала вільгацеахову па стандарце IPX8, стэрэадынамікі і працэсар Qualcomm Snapdragon 888.

 

У камплекце са смартфонам ідзе сертыфікат Samsung Care, які дзейнічае на працягу аднаго года і гарантуе аднаразовую замену дысплея ў аўтарызаваных цэнтрах Samsung. А навушнікі Galaxy Buds Live дазволяць насалоджвацца ўлюбёнай музыкай.

 

Спяшайцеся зрабіць выгадную пакупку ў А1 ужо сёння!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.