Смарт-гадзіннік HUAWEI WATCH 3 PRO Classic – з бонусам у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смарт-гадзіннік HUAWEI WATCH 3 PRO Classic – з бонусам у А1

Апісанне акцыі

У А1 стартаваў продаж навінкі – смарт-гадзінніка HUAWEI WATCH 3 PRO Classic. Толькі па 1 лістапада 2021 года ў якасці бонуса кожны яго пакупнік зможа набыць навушнікі FreeBuds 4i усяго за 10 капеек па промакодзе.

 

Смарт-гадзіннік HUAWEI WATCH 3 PRO Classic атрымаў выдатныя характарыстыкі: якасны каляровы экран, інфармацыя з якога счытваецца нават пры яркім сонечным святле, корпус з тытанавай сталі з сапфіравым трывалым шклом, скураны раменьчык, а таксама ўражальную аўтаномнасць, якая дазваляе карыстацца прыладай да 21 дня без падзарадкі. Акрамя таго, прылада атрымала функцыі маніторынгу здароўя: вымярэнне тэмпературы, кругласутачнае адсочванне пульсу, узроўню кіслароду ў крыві і іншых даных пра ваша здароўе. А больш за 100 рэжымаў трэніровак дазволяць вам падтрымліваць сябе ў яшчэ лепшай форме.

 

HUAWEI WATCH 3 PRO Classic даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 58,28 рубля ў месяц ці за 1 399 пры аднаразовай аплаце.

 

Спяшайцеся рабіць карысныя пакупкі для жыцця і атрымліваць бонусы ад А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.