Растэрміноўка без пераплат на смартфоны HONOR у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Растэрміноўка без пераплат на смартфоны HONOR у А1

Апісанне акцыі

У А1 смартфоны HONOR X7, HONOR X8 і HONOR X9 даступныя для куплі ў выгадную растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў усяго ад 29,12 рубля ў месяц.

 

HONOR X7 мае вялікі 6,74-цалёвы экран з частатой абнаўлення да 90 Гц, квадракамерай з асноўным модулем на 48 Мп, а таксама акумулятар ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 22,5 Вт.

 

HONOR X8 надзелены ўсім тым, што трэба сучаснаму смартфону. Дэвайс мае стыльны дызайн з прамымі гранямі і вузкімі рамкамі, а таўшчыня корпуса складае ўсяго 7,45 мм. За прадукцыйнасць HONOR X8 адказвае 6-нм чып Qualcomm Snapdragon 680, які забяспечвае камфортную работу дэвайса з рознымі праграмамі або гульнямі. Дзякуючы квадракамеры з асноўным модулем на 64 Мп фота і відэа атрымліваюцца добрай якасці.

 

І яшчэ адна мадэль – HONOR X9. Смартфон мае безрамачны 6,81-цалёвы экран, дзякуючы чаму прагляд кантэнту становіцца яшчэ больш захапляльным і з эфектам максімальнага паглыблення. У аснове дэвайса ляжыць чыпсэт Qualcomm Snapdragon 680, а акумулятар ёмістасцю 4800 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 66 Вт забяспечыць працяглую работу дэвайса. Набывайце смартфон ад HONOR па выгаднай цане ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.