Купляйце HUAWEI P40 Pro – і атрымлівайце зніжку 99 % на HUAWEI P 40 lite E | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Купляйце HUAWEI P40 Pro – і атрымлівайце зніжку 99 % на HUAWEI P 40 lite E

Апісанне акцыі

Да заканчэння навучальнага года А1 падрыхтаваў для сваіх кліентаў асаблівыя падарункі: да 20 чэрвеня пры куплі HUAWEI P40 Pro у віртуальнай краме кампаніі можна атрымаць зніжку 99 % на HUAWEI P 40 lite E з аб'ёмам памяці 4/64 ГБ.

 

Прапанова дзейнічае як пры куплі HUAWEI P40 Pro аднаразовым плацяжом за 2669 рублёў, так і ў растэрміноўку на 6 месяцаў за 452,90 рубля ў месяц. Флагманскі HUAWEI P40 Pro з суперадчувальнай чатырохмодульнай камерай і 256 ГБ убудаванай памяці дазволіць захаваць кожны момант гэтага лета на фота ці відэа, а дзякуючы 8 ГБ аператыўнай памяці смартфон плаўна працуе нават пры запуску мабільных гульняў і некалькіх дадаткаў адначасова – каб вольны час можна было бавіць так яскрава і насычана, як вам таго хочацца.

 

А каб падарункі ў гонар заканчэння навучальнага года дасталіся ўсім, каму яны патрэбныя, за 4,59 рубля ўдзельнікі акцыі змогуць купіць яшчэ адзін смартфон – HUAWEI P40 lite E. Ён валодае ўсімі патрэбнымі характарыстыкамі для таго, каб стаць не проста ідэальным першым смартфонам, але і надзейным памочнікам на бліжэйшыя гады: убудаваная памяць аб'ёмам 64 ГБ з падтрымкай карт памяці, 4 ГБ аператыўнай памяці, трайная асноўная камера з падтрымкай штучнага інтэлекту задаволяць большасць штодзённых патрэбаў карыстальніка.

 

Купляйце адзін смартфон і атрымлівайце другі амаль дарма ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.