Святочныя бонусы для карыстальнікаў дадатка «Мой А1» | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Святочныя бонусы для карыстальнікаў дадатка «Мой А1»

Апісанне акцыі

З 15 па 31 снежня «Мой A1» падрыхтаваў навагоднія сюрпрызы для карыстальнікаў прыкладання.

 

Які менавіта бонус дастанецца таму ці іншаму абаненту залежыць ад яго тарыфнага плана і падключаных паслуг. Каб даведацца пра гэта, а адначасова атрымаць свой бонус, трэба проста зайсці ў «Мой А1» і клікнуць па банеры акцыі на галоўнай старонцы дадатка.

 

Карыстальнікаў прыкладання чакаюць сюрпрызы ў выглядзе пакетаў хвілін, SMS ці інтэрнэт-трафіку: яны прызначаюцца аўтаматычна на працягу 24 гадзін. Таксама бонусам можа стаць і промакод на падпіску «Усё Уключана» відэасэрвісу VOKA.

 

Паўдзельнічаць у акцыі могуць у тым ліку і новыя карыстальнікі: ім дастаткова ўсталяваць дадатак «Мой A1» на свой смартфон з Google Play, App Store або AppGallery і зарэгістравацца. Інфармацыя аб актываваных бонусах і іх астатках будзе адлюстроўвацца прама ў ім.

 

«Мой А1» – гэта офіс А1 прама ў вас у кішэні, які працуе ў рэжыме 24/7 і дапамагае вырашаць любыя пытанні, звязаныя з выкарыстаннем мабільнай або фіксаванай сувязі ад А1. З дапамогай дадатка можна сачыць за балансам і ўносіць плацяжы за растэрміноўку, кантраляваць рэшткі хвілін і інтэрнэт-трафіку, выбіраць і мяняць тарыфныя планы, падключаць патрэбныя дадатковыя паслугі – і ўсё гэта літаральна ў пару клікаў і без наведвання магазіна А1.

 

Больш за тое, нават падключыцца да паслуг мабільнай сувязі А1 можна прама ў дадатку – у ім ёсць усе неабходныя прылады для актывацыі новай SIM-карты.

 

Падрабязней з правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Заходзьце ў «Мой А1» і даведайцеся, які бонус падрыхтавалі для вас!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра - 150.