Папаўненне vivo у А1: новыя мадэлі са спецыяльнымі цэнамі! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Папаўненне vivo у А1: новыя мадэлі са спецыяльнымі цэнамі!

Апісанне акцыі

Партфоліа прылад А1 папоўнілася новымі смартфонамі брэнда vivo: мадэлямі vivo Y31, vivo V21е і vivo V21. З нагоды старту продажаў навінкі можна купіць па спецыяльнай зніжанай цане – з выгадай да 140 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом.

 

vivo Y31 – гэта тонкі і лёгкі смартфон з вялікім 6,58-цалёвым экранам і акумулятарам 5000 мАг. Прылада працуе пад кіраваннем прадукцыйнага 8-ядзернага працэсара, мае 128 ГБ убудаванай памяці і падтрымлівае карты памяці аб'ёмам да 1 ТБ. Акрамя таго, у смартфон можна адначасова ўставіць дзве SIM-карты, прытым абодва слоты маюць падтрымку 4G. vivo Y31 атрымаў аперацыйную сістэму Android 11 з праграмнай абалонкай Funtouch OS 11 і падтрымку актуальных сэрвісаў Google. Асноўная камера ў смартфоне мае раздзяленне 48 Мп, франтальная – 8 Мп.

 

Цана навінкі ў А1 стартуе ад 619 рублёў аднаразовым плацяжом ці ад 27,86 рубля ў месяц пры афармленні куплі ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Дзве іншыя навінкі – vivo V21е і vivo V21 – атрымалі AMOLED-дысплей 6,44 цалі, трайны блок камер, уключаючы асноўную камеру на 64 Мп і сэлфі-камеру на 44 Мп, ахоўнае шкло Schott Xensation UP і акумулятар ёмістасцю 4000 мАг. Мадэлі працуюць пад кіраваннем АС Android 11 з праграмнай абалонкай Funtouch OS 11 і падтрымліваюць усе сэрвісы і абнаўленні Google. Пры гэтым навінкі маюць і адрозненні: мадэль vivo V21е працуе на працэсары Qualcomm Snapdragon 720G з 128 ГБ убудаванай памяці, а vivo V21 – на працэсары MediaTek Dimensity 800U з 256 ГБ убудаванай памяці. Акрамя таго, смартфон vivo V21 адрозніваецца дысплеем з частатой абнаўлення выявы 90 Гц, падтрымкай хуткай зарадкі і двайной успышкай у сэлфі-камеры.

 

Купіць vivo V21е і vivo V21 можна ў А1 па цане ад 999 рублёў аднаразовым плацяжом ці ад 45,79 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Адкрыйце для сябе цікавыя навінкі па выгаднай цане ў А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.