Купляйце навушнікі – атрымлівайце бясплатную падпіску на A1 Xplore Music ад Deezer | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Купляйце навушнікі – атрымлівайце бясплатную падпіску на A1 Xplore Music ад Deezer

Апісанне акцыі

Да пачатку сезона летніх прагулак і паездак А1 падрыхтаваў спецыяльную прапанову для ўсіх, хто не можа без музыкі: з 20 траўня па 20 чэрвеня для пакупнікоў бесправадных навушнікаў і партатыўных калонак дзейнічае бонус – бясплатная падпіска на стрымінгавы сэрвіс A1 Xplore Music ад Deezer на 60 дзён.

 

У акцыі ўдзельнічаюць шэсць папулярных мадэляў навушнікаў: HUAWEI FreeBuds 3i, HUAWEI FreeBuds 4i, HUAWEI FreeBuds Pro, AirPods 2CC, AirPods 2WC і AirPods Pro. А таксама дзве мадэлі калонак JBL: Flip 5 і GO 3. З новымі аксэсуарамі і двухмесяцовай бясплатнай падпіскай на А1 Xplore Music ад Deezer абаненты А1 змогуць атрымліваць персанальныя рэкамендацыі па падборы трэкаў, карыстацца ўбудаванай у платформу функцыяй распазнання песень і слухаць улюбёную музыку, аўдыёкніжкі і падкасты з высокай якасцю гуку і без перапынкаў на рэкламу. Прычым рабіць гэта можна як анлайн без расходу мабільнага трафіку, так і афлайн. А рэгістрацыя на платформе дае магчымасць стварыць свой профіль у Deezer і дзяліцца аўтарскімі плэйлістамі ўлюбёнай музыкі з іншымі карыстальнікамі.

 

Актываваць А1 Xplore Music ад Deezer можна праз Асабісты кабінет абанента, дадатак «Мой А1» ці на сайце a1music.by. Пасля гэтага на пазначаны нумар абанента прыйдзе SMS-спасылка на старонку актывацыі паслугі і аўтарызацыі ў Deezer (праз новы або дзеючы акаўнт).

 

Слухайце ўлюбёнае з А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.