Планшэт усяго за 10 капеек пры куплі смартфона HUAWEI Mate 50 серыі ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Планшэт усяго за 10 капеек пры куплі смартфона HUAWEI Mate 50 серыі ў А1

Апісанне акцыі

Неверагодная прапанова ў А1: набывайце смартфон HUAWEI Mate 50 серыі і атрымлівайце спецыяльны промакод на бонус – планшэт HUAWEI MatePad ўсяго за 10 капеек. Акрамя таго, аформіць пакупку можна і ў зручную растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу – ад 120,79 рубля ў месяц.

 

Усе смартфоны HUAWEI Mate 50 маюць трохмодульную камеру XMAGE з шырокай дыяфрагмай для яркіх здымкаў у любы час сутак і пры любых умовах. Рэалістычныя колеры адлюстроўваюцца дзякуючы вялікаму OLED-дысплею, а магутны акумулятар з падтрымкай хуткай правадной зарадкі 66 Вт і бесправадной зарадкі 50 Вт дазволіць карыстацца прыладай яшчэ даўжэй.

 

Асаблівасць мадэлі HUAWEI Mate 50 Pro – 6,74 цалёвы OLED-дысплей з частатой абнаўлення да 120 Гц і акумулятар ёмістасцю 4700 мАг.

 

Пры куплі HUAWEI Mate 50 серыі пакупнікоў чакае дадатковы бонус: промакод на набыццё планшэта ўсяго за 10 капеек. Так, планшэт HUAWEI MatePad SE 3/32GB прапануецца кліенту пры куплі смартфона HUAWEI Mate 50 256GB, а планшэт HUAWEI MatePad T10s 4/64GB – пры афармленні смартфона HUAWEI Mate 50 Pro.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы