Першыя пакупнікі HUAWEI P40 lite і P40 lite E у А1 атрымаюць бонусам фітнес-бранзалет | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Першыя пакупнікі HUAWEI P40 lite і P40 lite E у А1 атрымаюць бонусам фітнес-бранзалет

Апісанне акцыі

У А1 пачаліся продажы HUAWEI P40 lite і HUAWEI P40 lite E. Першыя пакупнікі атрымаюць бонус – фітнес-бранзалет HUAWEI Band 3 Pro.

 

HUAWEI P40 lite аснашчаны асноўнай квадракамерай 48 Мп на базе штучнага інтэлекту з дыяфрагмай f/1.8. За кошт гэтага камера здольная захопліваць больш святла і рабіць выразныя і эфектныя здымкі нават пры слабым асвятленні. А дзякуючы зараднай прыладзе HUAWEI SuperCharge магутнасцю 40 Вт 30-хвіліннай зарадкі хопіць, каб зарадзіць смартфон да 70%.

 

HUAWEI P40 lite E атрымаў трайную асноўную камеру з падтрымкай штучнага інтэлекту. Акумулятар ёмістасцю 4000 мАг забяспечвае карыстальніку да 22 гадзін прайгравання відэа, да 111 гадзін праслухоўвання музыкі і да 20 гадзін інтэрнэт-сёрфінгу.

 

Фітнес-бранзалет HUAWEI Band 3 Pro стане выдатным дадаткам да новага смартфона і дапаможа не толькі сачыць за ўсімі найважнейшымі паказчыкамі і функцыямі свайго арганізма, але і заставацца на сувязі, нават падчас заняткаў у спартыўнай зале ці плавання ў басейне. Набыць HUAWEI P40 lite і HUAWEI P40 lite E можна як аднаразовым плацяжом за 759 і 549 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 22,87 рубля у месяц.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. Колькасць падарункаў абмежаваная.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы