Навінкі ад Infinix у А1 – у выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Навінкі ад Infinix у А1 – у выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў

Апісанне акцыі

У А1 паступілі ў продаж адразу два смартфоны ад брэнда Infinix: ZERO 20 8/256GB і HOT 30i 8/128GB. На старце продажаў мадэль можна набыць па выгаднай цане ў растэрміноўку да 24 месяцаў – усяго ад 19,94 рубля ў месяц.

 

Infinix ZERO 20 – смартфон з уражальнай франтальнай камерай на 60 Мп з аптычнай стабілізацыяй выявы. Асноўная камера – трохмодульная: у яе ўваходзяць шырокавугольны модуль з аўтаматычнай факусіроўкай, які выкарыстоўваецца ў тым ліку і для макраздымкі, а таксама датчык глыбіні для партрэтнай здымкі.

 

Прылада адрозніваецца элегантным мінімалістычным дызайнам з акцэнтам на геаметрычнасць і сіметрыю. 6,7-цалёвы AMOLED-дысплэй з тэхналогіяй аховы зроку дазваляе з камфортам праглядаць любы кантэнт. Смартфон працуе на магутным працэсары MediaTek Helio G99, мае 8 ГБ аператыўнай памяці і 256 ГБ убудаванай. Блок сілкавання на 45 Вт у пары з акумулятарам на 4500 мАг забяспечвае высокую хуткасць зарадкі: ад 1 да 75% усяго за 30 хвілін.

 

Infinix HOT 30i – мадэль, якая пры даступным кошце прапануе ўсё неабходнае для зносінаў, інтэрнэт-сёрфінга і забаў. Смартфон атрымаў яркі экран з частатой абнаўлення 90 Гц, 8 ГБ аператыўнай памяці з магчымасцю пашырэння, васьміядравы працэсар з гульнявой надбудовай Dar-Link 2.0 і 128 ГБ пастаяннай памяці. Ёмісты акумулятар на 5000 мАг падтрымлівае тэхналогію Ultra Power Saving Mode, дзякуючы якой прылада на апошніх 5% зараду здольная пратрымацца да 2 гадзін у рэжыме званкоў або да 24 гадзін у рэжыме чакання.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы