Навінка ў А1: Xiaomi Redmi Buds Essential – усяго за 59 рублёў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Навінка ў А1: Xiaomi Redmi Buds Essential – усяго за 59 рублёў

Апісанне акцыі

Аматарам якаснага гуку і камфорту А1 прадстаўляе цікавую навінку: бесправадныя навушнікі Xiaomi Redmi Buds Essential. У гонар старту продажаў навушнікі можна набыць па зніжанай цане – усяго за 59 рублёў адным плацяжом. Афармленне пакупкі даступнае і ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў – ад 2,45 рубля ў месяц.

 

Xiaomi Redmi Buds Essential вылучаюцца кампактнасцю і лёгкасцю: кожны навушнік важыць усяго 4 грамы. Нягледзячы на невялікія габарыты, прылада забяспечвае чысты і якасны гук на розных частотах дзякуючы 7,2-міліметровым дынамікам.

 

З падзарадкай ад футляра Xiaomi Redmi Buds Essential могуць прайграваць музыку да 18 гадзін, а час прайгравання на поўным зарадзе акумулятара навушнікаў складае да 5,5 гадзін.

 

Прылада падтрымлівае версію Bluetooth 5.2, якая ўсталёўвае надзейнае злучэнне са смартфонам, планшэтам або ноўтбукам. Кожны навушнік мае ўласны мікрафон, таму любым з пары можна карыстацца ў якасці бесправадной гарнітуры.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы