Навінка ў А1: HONOR X6a – у растэрміноўку без пераплат на старце продажаў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Навінка ў А1: HONOR X6a – у растэрміноўку без пераплат на старце продажаў

Апісанне акцыі

У А1 з'явілася цікавая навінка – смартфон HONOR X6a. На старце продажаў і па 4 кастрычніка прыладу можна аформіць у растэрміноўку без пераплат на 6 і 11 месяцаў.

 

HONOR X6a парадуе пакупнікоў выгаднымі суадносінамі прывабнай цаны і годных характарыстык. Мадэль вылучаецца 6,56-цалёвым экранам з частатой абнаўлення да 90 Гц, трохмодульнай камерай да 50 Мп і 128 ГБ убудаванай памяці з магчымасцю яе пашырэння пры дапамозе microSD. Таксама навінка аснашчаная ёмістым акумулятарам на 5200 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі да 22,5 Вт.

 

HONOR X6a прадстаўлены ў некалькіх колерах і двух аб'ёмах аператыўнай памяці: 4 ГБ і 6 ГБ.

 

HONOR X6a можна набыць адным плацяжом ад 469 рублёў або ўсяго ад 21,62 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы