Новая акцыя ў А1: пры куплі ноўтбукаў HUAWEI – фітнес-бранзалет за 1 капейку! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Новая акцыя ў А1: пры куплі ноўтбукаў HUAWEI – фітнес-бранзалет за 1 капейку!

Апісанне акцыі

З 17 верасня па 16 кастрычніка 2021 года А1 запрашае адразу за двума выгаднымі пакупкамі замест адной! Набываючы ноўтбук HUAWEI MateBook D14 адным плацяжом ці ў растэрміноўку, вы атрымліваеце промакод на куплю фітнес-бранзалета HUAWEI Band 4 усяго за 1 капейку. А пры куплі HUAWEI MateBook D15 адным плацяжом ці ў растэрміноўку – промакод на куплю фітнес-бранзалета HUAWEI Band 4 Pro за 1 капейку.

 

Умовы куплі ноўтбукаў HUAWEI MateBook D14 і HUAWEI MateBook D15 больш чым выгадныя: у растэрміноўку да 24 месяцаў штомесячныя плацяжы складуць ад 95,78 рубля. Ноўтбук HUAWEI MateBook D 14 па праве можна назваць ультрасучасным: пры таўшчыні 15,9 мм і вазе 1,38 кг ён выглядае кампактна і элегантна. Пры гэтым яго карыстальнікаў асабліва пацешыць ёмістасць батарэі, якая забяспечвае працяглы час аўтаномнай працы нават пры істотных нагрузках.

 

HUAWEI MateBook D 15, апраўлены ў гладкі металічны корпус, важыць крыху больш: 1,5 кг пры таўшчыні ў 16,9 мм. Дадзеная прылада ідэальна падыдзе як для вырашэння шырокага спектра задач, так і для прагляду фільмаў.

 

Асаблівасць гэтых ноўтбукаў – магчымасць сінхранізаваць іх са смартфонамі HUAWEI, якія працуюць на EMUI 11 і маюць падтрымку NFC. Усяго адзін націск – і абодва гаджэты ператвараюцца ў адну шматфункцыянальную прыладу. Экран смартфона адлюструецца на экране ноўтбука, дазваляючы вам перацягваць даныя з аднаго гаджэта на іншы ў лічаныя секунды.

 

Пры куплі любога з акцыйных ноўтбукаў – фітнес-бранзалеты HUAWEI Band 4 ці Band 4 Pro дастануцца пакупніку ўсяго за адну капейку. Для гэтага трэба будзе скарыстацца промакодам, які прыйдзе ў SMS.

 

Падрабязней з правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці акцыі – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы