Новая акцыя А1: пры куплі ноўтбукаў HUAWEI MateBook D14 і MateBook D15 – навушнікі FreeBuds 4i за 1 капейку! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Новая акцыя А1: пры куплі ноўтбукаў HUAWEI MateBook D14 і MateBook D15 – навушнікі FreeBuds 4i за 1 капейку!

Апісанне акцыі

З 16 жніўня па 15 верасня 2021 года А1 запрашае адразу за двума выгаднымі пакупкамі замест адной: набываючы ноўтбукі HUAWEI MateBook D14 і HUAWEI MateBook D15 адным плацяжом ці ў растэрміноўку, вы атрымліваеце промакод на куплю навушнікаў FreeBuds 4i усяго за 1 капейку.

 

Умовы куплі ноўтбукаў HUAWEI MateBook D14 і HUAWEI MateBook D15 больш чым выгадныя: у растэрміноўку да 24 месяцаў штомесячныя плацяжы складуць ад 95,78 рубля.

 

Ноўтбук HUAWEI MateBook D 14 па праве можна назваць ультрасучасным: пры таўшчыні 15,9 мм і вазе 1,38 кг ён выглядае кампактна і лаканічна, раскрываецца амаль на 180°. Асабліва пацешыць ёмістасць батарэі: яна забяспечвае працяглы час аўтаномнай працы нават пры істотных нагрузках. HUAWEI MateBook D 15, апраўлены ў гладкі металічны корпус, важыць крыху больш за 1,5 кг пры таўшчыні ў 16.9 мм. Ён ідэальна падыдзе для творчасці і прагляду фільмаў.

 

Вішанька на торце – магчымасць сінхранізаваць абедзве мадэлі са смартфонамі HUAWEI з EMUI 11 і падтрымкай NFC. Усяго адзін націск – і абодва гаджэты ператвараюцца ў адну шматфункцыянальную прыладу. Экран смартфона адлюструецца на экране планшэта, а самі вы пры гэтым лёгка зможаце перацягваць даныя з аднаго гаджэта ў іншы, карыстаючыся пры гэтым адной толькі клавіятурай і мышшу.

 

Пры куплі любога з акцыйных ноўтбукаў навушнікі HUAWEI FreeBuds 4i дастануцца пакупніку ўсяго за адну капейку – для гэтага трэба скарыстацца промакодам, які прыйдзе ў SMS. Навушнікі здольныя прайграваць гук да 10 гадзін без перапынкаў і падзарадкі, а спецыяльныя датчыкі ловяць і заглушаюць навакольныя шумы.

 

Падрабязней з правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці акцыі – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.