Магутная прапанова: прадукцыйны Infinix NOTE 30 – са скідкай і з бонусам у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Магутная прапанова: прадукцыйны Infinix NOTE 30 – са скідкай і з бонусам у А1

Апісанне акцыі

Смартфон Infinix NOTE 30 8/128GB – нядаўнюю навінку брэнда, што з'явілася ў продажы ў А1, – да 20 кастрычніка можна набыць з двайной выгадай: па зніжанай цане і з прамакодам на набыццё бесправадных навушнікаў усяго за 10 капеек.

 

Infinix NOTE 30 з камбінацыяй з 8 ГБ аператыўнай і 128 ГБ убудаванай памяці парадуе сваіх будучых уладальнікаў экранам з высокай частатой абнаўлення для плаўнай і выразнай карцінкі, стылёвым корпусам з матавага шкла з лаканічнай бакавой рамкай, прадукцыйным працэсарам MediaTek Helio G99 і асноўнай камерай на 64 Мп. Апрача таго, мадэль адрозніваецца высокай якасцю гуку дзякуючы стэрэадынамікам і тэхналогіі гучання ад JBL.

 

Infinix NOTE 30 8/128GB даступны за 629 рублёў адным плацяжом. Таксама аплаціць суму можна часткамі, аформіўшы пакупку ў растэрміноўку або крэдыт без першага ўзносу. А ў якасці бонусу кожнага пакупніка чакае прамакод на бесправадныя навушнікі CANYON CNS-TWS6, якія яны змогуць атрымаць усяго за 10 капеек.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы