На сувязі без абмежаванняў: сустракайце лета з тарыфам «МЕГА Макс» ад А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

На сувязі без абмежаванняў: сустракайце лета з тарыфам «МЕГА Макс» ад А1

Апісанне акцыі

Мы ведаем, што вы будзеце рабіць гэтым летам: карыстацца безлімітным інтэрнэтам, стасавацца без абмежаванняў з тарыфным планам «МЕГА Макс» ад А1! Бо з 1 чэрвеня для новых абанентаў стартуе акцыя: у дадатак да ўсіх пераваг выбранага тарыфу вы атрымаеце магчымасць бясплатна раздаваць мабільны інтэрнет на любыя прылады. Заставайцеся анлайн незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся: дома, на пікніку з сябрамі або за горадам!

 

Карыстальнікам тарыфнага плана «МЕГА Макс» даступны безліміт дамашняга інтэрнэту на хуткасці да 100 Мбіт/с, больш за 130 тэлеканалаў у рамках відэасэрвісу VOKA і мабільная сувязь з безлімітным доступам у інтэрнэт і неабмежаванай колькасцю хвілін ва ўсе сеткі.

 

І гэта яшчэ не ўсё: для новых абанентаў усіх тарыфных планаў лінейкі «МЕГА» на працягу шасці месяцаў з моманту падключэння будзе дзейнічаць зніжка да 25% на абаненцкую плату.

 

Падрабязней пра лінейку «МЕГА» чытайце на сайце А1.

 

Азнаёміцца з правіламі акцыі можна па спасылцы.

 

Для падключэння «МЕГА» трэба пакінуць заяўку на internet.A1.by, па тэлефоне 150, у магазінах А1 ці дылерскіх салонах, уключаючы салоны «Алло!» і «На связи».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.