iPhone SE і iPhone 12 – па выгадных цэнах у растэрміноўку ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

iPhone SE і iPhone 12 – па выгадных цэнах у растэрміноўку ў А1

Апісанне акцыі

Вясна ў самым разгары – і ў А1 выдатныя кошты на смартфоны iPhone SE і iPhone 12 у двух аб'ёмах памяці: 64 і 128 ГБ. Прылады даступныя для пакупкі ад 174,44 рубля ў месяц у растэрміноўку да 11 месяцаў!

 

Мадэль iPhone SE мае кампактны дызайн, а корпус смартфона зроблены з аэракасмічнага алюмінія і трывалага шкла. Акрамя таго, 4,7-цалевы дысплей Retina HD і працэсар A13 Bionic забяспечваюць высокую прадукцыйнасць пры выкананні задач любога ўзроўню складанасці. Асноўная камера на 12 Мп дазваляе рабіць выразныя фота і здымаць відэа ў дазволе 4K-відэа на хуткасці да 60 кадраў у секунду, а таксама ў рэжыме запаволенай здымкі на хуткасці да 240 кадраў у секунду. iPhone SE можна набыць у выгадную растэрміноўку да 11 месяцаў ад 174,44 рубля ў месяц.

 

Сярод акцыйных прылад прадстаўлены і элегантны iPhone 12, які атрымаў Super Retina XDR-дысплей дыяганаллю 6,1 цалі са звышмоцным шклом Ceramic Shield, вядомы дызайн з выразнымі абрысамі бакавых граняў корпуса, а таксама працэсар A14 Bionic і падтрымку аксесуараў MagSafe. Смартфон можна набыць у растэрміноўку да 11 месяцаў ад 308,09 рубля ў месяц.

 

Рабіце выгадныя пакупкі ў А1!

 

Кошт смартфонаў актуальны з 13.05.2022 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.