Гульнявы ноўтбук ASUS TUF Gaming F15 са зніжкай да 600 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Гульнявы ноўтбук ASUS TUF Gaming F15 са зніжкай да 600 рублёў у А1

Апісанне акцыі

У А1 гульнявы ноўтбук ASUS TUF Gaming F15 16/512GB даступны па прыемнай цане – са зніжкай да 600 рублёў. Набыць прыладу можна за 3499 рублёў адным плацяжом або ад 165,79 рубля ў месяц ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

ASUS TUF Gaming F15 16/512GB – гэта ноўтбук з надзейнай геймерскай платформай, у канфігурацыю якой уваходзіць відэакарта NVIDIA GeForce RTX 3050 для плаўнай выявы з частатой абнаўлення да 144 Гц, а таксама магутны працэсар Intel Core i5-11400H для хуткага выканання самых розных задач. Для поўнага паглыблення ў працэс гульні прылада аснашчаная сучаснай аўдыесістэмай, якая падарыць не толькі якасны гук, але і магчымасць падладзіцца пад гульні, фільмы і музыку розных жанраў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.