HUAWEI WATCH 3 – разумны гадзіннік і адразу два бонусы да перадзаказу ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HUAWEI WATCH 3 – разумны гадзіннік і адразу два бонусы да перадзаказу ў А1

Апісанне акцыі

Выгадная прапанова ад А1: кожны, хто аформіць перадзаказ на новую мадэль разумных гадзіннікаў HUAWEI WATCH 3 Active ці HUAWEI WATCH 3 Classic, зможа атрымаць два бонусы да пакупкі: зніжку і промакод на навушнікі FreeBuds 4i па спецыяльнай цане.

 

Для перадзаказу даступныя дзве версіі: HUAWEI WATCH 3 Active у чорным колеры і HUAWEI WATCH 3 Classic з карычневым скураным раменьчыкам. Абодва варыянты можна набыць са зніжкай у памеры 100 рублёў. А дадатковым падарункам стане промакод, які дае права купіць бесправадныя навушнікі FreeBuds 4i за 1 капейку.

 

HUAWEI WATCH 3 – гэта ва ўсіх адносінах яркі гадзіннік: у першую чаргу, дзякуючы выдатнаму каляроваму AMOLED-экрану, інфармацыя з якога выдатна чытаецца нават на сонцы. Стылёвы дызайн зменных цыферблатаў, тонкі корпус з нержавеючай сталі і керамікі, зручны фторэластамерны ці класічны скураны раменьчык – усё гэта дазваляе арганічна ўпісаць HUAWEI WATCH 3 у любы вобраз.

 

Дакладна гэтак жа ўдала ўпішацца гэты гадзіннік і ў любы лад жыцця: ён адпавядае узроўню воданепранікальнасці 5ATM, падтрымлівае больш за 100 рэжымаў трэніровак (з іх 6 распазнаюцца аўтаматычна), а таксама аснашчаны датчыкам для мерання тэмпературы цела, частаты пульсу і ўзроўню кіслароду ў крыві. Гадзіннік можа працаваць да 14 дзён без падзарадкі.

 

Аплаціць перадзаказ на гадзіннік HUAWEI WATCH 3 у А1 і скарыстацца зніжкай і бонусамі можна ў тым ліку і ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 41,70 рубля.

 

Азнаёміцца з правіламі акцыі можна па спасылцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы