HONOR X5 і HONOR X7a па даступных цэнах у А1 – усяго ад 14,95 рубля ў месяц | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HONOR X5 і HONOR X7a па даступных цэнах у А1 – усяго ад 14,95 рубля ў месяц

Апісанне акцыі

У А1 смартфоны HONOR X5 і HONOR X7a можна набыць па спецыяльнай цане ад 259 рублёў адным плацяжом або ўсяго ад 14,95 рубля ў выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

HONOR X5 – універсальны смартфон, які вылучаецца цікавым дызайнам з цісненнем «пад скуру» на задняй панэлі, вялікім 6,5-цалёвым экранам і ёмістай батарэяй на 5000 мАг. Пры гэтым яго магчымасцей цалкам дастаткова, каб з камфортам камунікаваць, карыстацца мэсэнджарамі і поштай, гартаць стужку ў сацыяльных сетках.

 

HONOR X7a – дэвайс, які дакладна спадабаецца аматарам вялікіх экранаў і працяглага часу аўтаномнай працы. Дысплэй прылады мае дыяганаль 6,74 цалі, а ёмістасць батарэі складае 5330 мАг. Чатырохмодульная асноўная камера мае распазнаванне да 50 Мп, а франтальная – 8 Мп.

 

Яшчэ больш выгадных прапаноў на смартфоны брэнда HONOR можна знайсці ў інтэрнэт-магазіне А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы