Galaxy Buds2 і Galaxy Watch4: перадзаказ адкрыты! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Galaxy Buds2 і Galaxy Watch4: перадзаказ адкрыты!

Апісанне акцыі

А1 адкрывае перадзаказ на толькі што прэзентаваныя на сусветным рынку аксесуары ад брэнда Samsung: бесправадныя навушнікі Galaxy Buds2 і смарт-гадзіннік Galaxy Watch4.

 

Унікальная асаблівасць разумнага гадзінніка Galaxy Watch4 – упершыню рэалізаваная ў такіх прыладах функцыя біяімпеданснага аналізу складу цела, што дазваляе вызначыць працэнтныя суадносіны тлушчавай, мышачнай, касцявой тканкі і вадкасці ў арганізме. У наяўнасці ёсць і ўжо звыклыя датчыкі для вымярэння ЭКГ, пульсу і артэрыяльнага ціску.

 

Бесправадныя навушнікі Galaxy Buds2 атрымалі мінімалістычны і эрганамічны дызайн і функцыю актыўнага шамазаглушэння, якая дазваляе заблакаваць знешні шум, каб слухаць музыку ці размаўляць нават у самых шумных месцах, не павялічваючы гучнасці. Футляр навушнікаў падтрымлівае бесправадную зарадку, а зарад акумулятара забяспечвае працяглую працу, у тым ліку ў рэжыме актыўнага шумазаглушэння.

 

Аформіць перадзаказ на абедзве прылады ў А1 можна з 11 жніўня да 9 верасня 2021 года. Зрабіць гэта можна ў тым ліку і ў растэрміноўку да 24 месяцаў – у гэтым выпадку плацеж складзе ад 15,79 рубля ў месяц. Пры гэтым кожны, хто закажа разумны гадзіннік Galaxy Watch4 у А1, атрымае ў якасці бонуса промакод на куплю бесправадной зараднай прылады EP-P4300, якая дазваляе зараджаць два гаджэты (смартфон і смарт-гадзіннік ці бесправадныя навушнікі) адначасова, за 1 капейку.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.