Фітнес-бранзалет Xiaomi Smart Band 7 Pro у растэрміноўку без пераплат у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Фітнес-бранзалет Xiaomi Smart Band 7 Pro у растэрміноўку без пераплат у А1

Апісанне акцыі

Шукаеце надзейнага памочніка ў спорце? Яго можна знайсці ў А1 – фітнес-бранзалет Xiaomi Smart Band 7 Pro даступны для набыцця як адным плацяжом за 249 рублёў, так і ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў – усяго ад 10,37 рубля ў месяц.

 

Xiaomi Smart Band 7 Pro дазваляе адсочваць такія параметры працы арганізма, як частата сардэчных скарачэнняў, насычэнне крыві кіслародам, узровень стрэсу і якасць сну. Фітнес-бранзалет падыдзе для аматараў актыўнага ладу жыцця незалежна ад таго, якому віду спорту яны аддаюць перавагу: ён падтрымлівае больш за 110 рэжымаў трэніроўкі. Зручная функцыя напамінаў дапаможа не прапусціць заняткі і адсочваць дасягненне пастаўленых мэт.

 

З дапамогай фітнес-бранзалета можна праглядаць апавяшчэнні, пераключаць музычныя трэкі, кіраваць званкамі, не дастаючы смартфон. Дзякуючы абароненаму ад вільгаці корпусу з гадзіннікам можна плаваць у прэснай вадзе, прымаць душ і, вядома, займацца спортам на вуліцы ў любое надвор'е.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы