Яшчэ выгадней з А1: хатні інтэрнэт і мабільная сувязь у адным пакеце ўсяго ад 8,80 рубля ў месяц | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Яшчэ выгадней з А1: хатні інтэрнэт і мабільная сувязь у адным пакеце ўсяго ад 8,80 рубля ў месяц

Апісанне акцыі

Лінейка «Комбі», якая прапануе сваім карыстальнікам комплексныя тарыфы хатняга інтэрнэту і мабільнай сувязі, становіцца яшчэ больш прывабнай.

 

З 24 чэрвеня карыстальнікам тарыфных планаў «Комбі Сола» і «Комбі Старт» стане даступны для падключэння/пераходу тарыфны план мабільнай сувязі «Стартавы» на спецыяльных умовах. Для абанентаў тарыфу хатняга інтэрнэту «Комбі Сола» абаненцкая плата на тарыфе «Стартавы» складзе ўсяго 4,90 рубля ў месяц, а для абанентаў камбінаванага тарыфу «Комбі Старт» мабільная сувязь на «Стартавы» будзе прапаноўвацца без абаненцкай платы на ўвесь перыяд дзеяння кантракта «Комбі».

 

Такім чынам, карыстальнікі хатняга інтэрнэту і ТБ ад А1 на ўсіх тарыфах лінейкі «Комбі» могуць падключыць да трох дзеючых ці новых нумароў мабільнай сувязі (сваіх ці блізкіх) з істотнымі зніжкамі на абаненцкую плату самых папулярных тарыфных планаў А1 – «Стартавы», «Камфорт S/M» і «Без Ліміту» – ці нават атрымаць мабільную сувязь без абаненцкай платы на ўвесь перыяд дзеяння кантракта «Комбі».

 

Пры гэтым для ўсіх новых абанентаў, хто падключыцца на тарыфныя планы лінейкі «Комбі», цэлы год будуць дзейнічаць спецыяльныя зніжкі на абаненцкую плату хатняга інтэрнэту, пачынаючы ад 3,90 рубля ў месяц.

 

З падрабязным напаўненнем тарыфаў лінейкі «Комбі» можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:

Тарыфны план

«Комбі Сола»

«Комбі Старт»

«Комбі Стандарт»

«Комбі Супер»

Абаненцкая плата першыя 6 месяцаў

3,90 руб./мес.

10,90 руб./мес.

12,90 руб./мес.

19,90 руб./мес.

Абаненцкая плата з 6 па 12 месяц

7,90 руб./мес.

17,90 руб./мес.

24,90 руб./мес.

29,90 руб./мес.

Абаненцкая плата з 13-га месяца

13,80 руб./мес.

27,80 руб./мес.

37,80 руб./мес.

47,80 руб./мес.

Хатні інтэрнэт і ТБ

Хатні інтэрнэт

10 Мбіт/с

50 Мбіт/с

70 Мбіт/с

100 Мбіт/с

Тэлебачанне 90 каналаў

-

4,90 руб./мес.

Уключана ў абаненцкую плату

-

Тэлебачанне 130 каналаў

-

7,90 руб./мес.

2,90 руб./мес.

Уключана ў абаненцкую плату

Wi-Fi роўтар (двухдыяпазонны 2,4 ГГц/5 ГГц)

0,90 руб./мес.

0,90 руб./мес.

0,90 руб./мес.

0,90 руб./мес.

Мабільная сувязь

1-ая SIM-карта

«Стартавы»:
4,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Сола»

«Стартавы»:
0 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Старт»

«Камфорт S»:
0 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Стандарт»

«Без Ліміту» ці «Камфорт М»:
0 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Супер»

2-ая SIM-карта

«Камфорт S»:
9,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Сола»

«Камфорт S»:
9,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Старт»

«Камфорт S» ці «Камфорт М»:
9,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Стандарт»

«Без Ліміту» ці «Камфорт М»:
0 руб./мес. першыя 12 мес., далей 9,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Супер»

3-ая SIM-карта

«Камфорт М»:
14,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Сола»

«Камфорт М»:
14,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Старт»

«Без Ліміту» ці «Камфорт М»:
14,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Стандарт»

«Без Ліміту» ці «Камфорт М»:
14,90 руб./мес. на ўвесь перыяд кантракта «Комбі Супер»

 

З правіламі акцый можна азнаёміцца па спасылках:

Спецыяльная прапанова на тарыфных планах «Без Ліміту», «Камфорт M», «Камфорт S», «Стартавы» для новых абанентаў фіксаванай сувязі на тарыфных планах лінейкі «Комбі»;

Спецыяльная прапанова пры падключэнні фіксаванай сувязі;

Спецыяльная абаненцкая плата на тарыфных планах «Без Ліміту», «Камфорт M», «Камфорт S», «Стартавы» для абанентаў фіксаванай сувязі на тарыфных планах лінеек «Комбі» і «Трансляцыя ТБ».

 

Падключыцца на адзін з тарыфных планаў лінейкі «Комбі» могуць як новыя, так і дзеючыя абаненты. Новым абанентам для падключэння неабходна пакінуць заяўку на internet.A1.by, па тэлефоне 150 (здзейсніўшы званок, трэба выбраць «1» і далей націснуць «2»), у крамах А1 ці дылерскіх салонах, уключаючы салоны «На связи», «Связной», «Евросеть» і «Алло!». Для дзеючых абанентаў фіксаванай сувязі даступная магчымасць перайсці на тарыфны план з дапамогай асабістага кабінета, у краме А1 ці ў салонах дылераў.

 

Кіраванне паслугамі хатняга інтэрнэту і мабільнай сувязі даступнае праз Асабістыя кабінеты карыстальніка, а таксама дадатак «Мой A1».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.