Бонусы ў А1 – пры афармленні Сэрвіснай праграмы «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Бонусы ў А1 – пры афармленні Сэрвіснай праграмы «Пашыраная СМАРТ-гарантыя»

Апісанне акцыі

А1 прапануе яшчэ больш пераваг уладальнікам сертыфікатаў на паслугу «Пашыраная СМАРТ-гарантыя». Цяпер пры іх набыцці кліентаў чакаюць прыемныя бонусы на розныя аксесуары.

 

Пры куплі сертыфікатаў «Пашыраная СМАРТ-гарантыя 300» і «Пашыраная СМАРТ-гарантыя 400» кліент можа набыць карту памяці ADATA microSDHC аб'ёмам 32 ГБ усяго за 10 капеек. А бонусам да сертыфіката «Пашыраная СМАРТ-гарантыя 500» стануць навушнікі Xiaomi Mi In-Ear Basic. Акцыя дзейнічае з 19 па 22 мая ўключна.

 

Сэрвісная праграма «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» дае магчымасць рамантаваць набыты ў магазінах А1 смартфон або планшэт у сітуацыях, на якія не распаўсюджваюцца стандартныя гарантыйныя абавязацельствы. Напрыклад, ліквідаваць наступствы пападання вільгаці, падзення, механічных пашкоджанняў. Сертыфікат набываецца разам з абсталяваннем і дзейнічае на працягу 12 месяцаў. За гэты час яго ўладальнік можа звяртацца за рамонтам неабмежаваную колькасць разоў у межах сумы свайго сертыфіката, а на выкананы рамонт дзейнічае гарантыя 4 месяцы.

 

Сертыфікаты можна набыць ад 46,5 рубля аднаразовым плацяжом. Акрамя таго, аформіць пакупку можна і ў растэрміноўку да 5 месяцаў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.