А1 зніжае цэны на планшэт Lenovo Tab P11: выгада – 100 рублёў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

А1 зніжае цэны на планшэт Lenovo Tab P11: выгада – 100 рублёў

Апісанне акцыі

З 16 жніўня і да канца верасня спяшайцеся ў А1 за планшэтам Lenovo Tab P11: яго можна будзе купіць па спецыяльным кошце – з выгадай 100 рублёў, у тым ліку ў растэрміноўку.

 

Lenovo Tab P11 – гэта перш за ўсё першакласны мультымедыйны гаджэт. Адна з вядучых пераваг планшэта — найвышэйшая якасць малюнка, якая стала магчымай за кошт 11-цалевага дысплея TDDI з матрыцай IPS і разроснасцю 2K. Глядзець відэа на планшэце камфортна нават на вуліцы ў сонечнае надвор'е. А чатыры стэрэафанічныя дынамікі з тэхналогіяй Dolby Atmos пацешаць якасным гучаннем музыкі, фільмаў і гульняў.

 

Сярод іншых асаблівасцяў гэтага гаджэта – персаналізаваны карыстальніцкі інтэрфэйс і магчымасць падключыць знешнюю клавіятуру. Таксама ў Lenovo Tab P11 ёсць спецыяльны дзіцячы рэжым з тысячамі бясплатных дадаткаў, гульняў і кніг для развіцця, рэкамендаваных аўтарытэтнымі педагогамі.

 

Пры набыцці прылады ў растэрміноўку памер штомесячнага ўзносу складзе ад 41,60 рубля. Перыяд растэрміноўкі можа дасягаць 24 месяцаў.

 

Парадуйце сябе ўдалай пакупкай на выгадных умовах у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.