A1 адкрыў перадзаказ на флагманскі HONOR 50 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

A1 адкрыў перадзаказ на флагманскі HONOR 50

Апісанне акцыі

З 28 кастрычніка па 4 лістапада ўключна ў А1 можна аформіць перадзаказ на флагманскі смартфон HONOR 50 і атрымаць прыемны бонус: навушнікі HONOR Earbuds 2 Lite усяго за 10 капеек.

 

Перадзаказ на навінку ў канфігурацыях на 128 або 256 ГБ убудаванай памяці можна аформіць як у растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат ад 58,28 рубля ў месяц, так аднаразовым плацяжом ад 1 399 рублёў.

 

HONOR 50 атрымаў 6,57-цалёвы бязрамкавы OLED-экран з раздзяленнем Full HD+ і частатой абнаўлення да 120 Гц. Атрымліваць выдатныя фота і здымаць ідэальныя відэа дапаможа прасунутая камера з 108-мегапіксельным асноўным модулем, сэнсарам для макраздымкі і шырокавугольным модулем. А аматарам сэлфі даспадобы прыйдзецца франтальная камера з 32-мегапіксельным сэнсарам.

 

8-ядзерны працэсар Qualcomm Snapdragon 778G забяспечвае хуткую працу дэвайса, а ёмісты акумулятар 4300 мАг разам з хуткай зарадкай магутнасцю 66 ВТ дазволіць карыстальніку заўсёды заставацца на сувязі. Акрамя таго, прылада падтрымлівае Google Mobile Services, што дазволіць працаваць з усімі дадаткамі экасістэмы Google.

 

Промакод на атрыманне навушнікаў за 10 капеек даецца толькі ў перыяд з 5 па 14 лістапада пасля аплаты перадзаказу.

 

Паспейце аформіць перадзаказ з бонусам!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.