А1 адкрыў перадзаказ лінейкі iPhone 13 – з выгадай да 390 рублёў і прыемнымі бонусамі! | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

А1 адкрыў перадзаказ лінейкі iPhone 13 – з выгадай да 390 рублёў і прыемнымі бонусамі!

Апісанне акцыі

Навіна якую чакалі ўсе паклоннікі брэнда Apple: новыя iPhone 13 ужо даступныя для перадзаказу ў А1! iPhone 13, iPhone 13 mini, iPhone 13 Pro і iPhone 13 Pro Max можна заказаць з выгадай да 390 рублёў – і атрымаць зніжкі адразу на два аксэсуары да сваёй прылады. Аформіць перадзаказ можна па 14 кастрычніка.

 

Новае пакаленне iPhone – гэта ўсе той жа прадуманы да дробязяў дызайн і пазнавальная з першага позірку знешнасць, за якой хаваюцца фантастычныя магчымасці. Іх забяспечваюць новы чып A15 Bionic з падтрымкай сетак 5G, палепшаныя сістэма камер і паказчыкі аўтаномнасці для яшчэ больш працяглай працы ад адной зарадкі акумулятара.

 

iPhone 13 і iPhone 13 mini атрымалі яркі і дынамічны дысплей Super Retina XDR, корпус з алюмінію, які выкарыстоўваецца ў аэракасмічнай галіне, а таксама новую сістэму з дзвюх камер з буйнымі пікселямі і сістэмай аптычнай стабілізацыі адлюстравання зрухам матрыцы, шматлікімі фатаграфічнымі профілямі і рэжымам «Кінаэфект». Прылада абаронена ад уздзеяння вады па стандарце IP68.

 

iPhone 13 Pro і iPhone 13 Pro Max атрымалі новы дысплей Super Retina XDR з тэхналогіяй ProMotion і частатой абнаўлення да 120 Гц, а таксама корпус з хірургічнай нержавеючай сталі. Значныя паляпшэнні атрымала і сістэма камер. Яна складаецца з трох модуляў – звышшырокавугольнага, шырокавугольнага і тэлефота. У дадатак да шырокіх магчымасцяў для здымкі, уключаючы аптычную стабілізацыю выявы зрухам матрыцы і рэжым «Кінаэфект», смартфоны атрымалі асаблівыя новыя функцыі, такія як макравідэа – у тым ліку з эфектам запавольвання і таймлапс.

 

Мадэлі з новай лінейкі iPhone можна аформіць у растэрміноўку без першапачатковага плацяжу на 11 і 24 месяцаў ад 120,79 рубля ў месяц ці ў растэрміноўку на 6 месяцаў без пераплат:

 

Мадэль

Аднаразовая цана, руб.

Штомесячны плацеж у растэрміноўку

Выгада да, руб.

6 мес. руб.

11 мес. руб.

24 мес. руб.

Apple iPhone 13 128GB

2799466,50272,62137,44320,10

Apple iPhone 13 256GB

3199533,16309,00157,86349,91

Apple iPhone 13 512GB

3899649,82377,18191,62350,02

Apple iPhone 13 mini 128GB

2499416,50249,00120,79279,96

Apple iPhone 13 mini 256GB

2799466,50277,18134,54289,92

Apple iPhone 13 Pro 128GB

3599599,82352,62175,78320,10

Apple iPhone 13 Pro 1TB

5399899,82527,18262,44369,93

Apple iPhone 13 Pro 256GB

3899649,82381,72191,62310,08

Apple iPhone 13 Pro 512GB

4699783,16459,90229,12340,01

Apple iPhone 13 Pro Max 128GB

3899649,82381,72187,44330,00

Apple iPhone 13 Pro Max 256GB

4299716,50417,18208,28389,95

 

Атрымаць зніжку на адзін ці адразу два аксесуары да сваёй прылады – фірменны чахол і зарадную прыладу з падтрымкай Apple Magsafe з выгадай да 110 рублёў – можна ў перыяд з 15 па 17 кастрычніка з дапамогай промакода «iPhone 13» у момант куплі iPhone 13, iPhone 13 mini, iPhone 13 Pro ці iPhone 13 Pro Max.

 

Звяртаем увагу, колькасць смартфонаў па зніжанай цане абмежавана, спяшайцеся, каб паспець забраць пакупкі з выгадай!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.