A1 прапануе «Начны безліміт» для абанентаў lemon X, Y, Z і лінейкі «Анлім» | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

A1 прапануе «Начны безліміт» для абанентаў lemon X, Y, Z і лінейкі «Анлім»

Апісанне акцыі

Спецыяльна для актыўных карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту ў начны час A1 прапануе паслугу «Начны безліміт». Дадзеная опцыя адкрывае безлімітны доступ у інтэрнэт у перыяд з 01:00 па 06:00 без абмежаванняў хуткасці і трафіку. Паслуга дазволіць, напрыклад, свабодна гуляць у шматкарыстальніцкія анлайн-гульні, слухаць музыку, глядзець YouTube, а таксама спампоўваць неабмежаваны аб'ём інфармацыі, карыстаючыся рэсурсамі незагружанай сеткі (у параўнанні з дзённым часам).

 

«Начны безліміт» працуе наступным чынам:

- Калі асноўны аб'ём трафіку, уключаны ў абаненцкую плату, не зрасходаваны, з падключаным пакетам «Начны безліміт» з 01:00 да 06:00 асноўны трафік перастае расходавацца.

- Калі асноўны аб'ём трафіку, уключаны ў абаненцкую плату, скончыўся і дзейнічае безлімітны інтэрнэт на абмежаванай хуткасці, з пакетам «Начны безліміт» з 01:00 да 06:00 абмежаванне трафіку па хуткасці здымаецца.

- Калі асноўны аб'ём трафіку, уключаны ў абаненцкую плату, скончыўся, а іншых безлімітных опцый не падключана, штодзень з 01:00 да 06:00 трафік пачынае зноў падавацца без абмежаванняў хуткасці і аб'ёму.

 

Пакетам «Начны безліміт» могуць скарыстацца абаненты наступных тарыфных планаў:

1. «Анлім S», «Анлім М», «Анлім L» – кошт складае 3,80 рубля ў месяц;

2. lemon Z, lemon Y – да канца года кошт складзе ўсяго 0,90 рубля ў месяц;

3. lemon X – пакет па змоўчанні ўключаны ў абаненцкую плату тарыфнага плана і не патрабуе дадатковага падключэння.

 

Падключыць пакет «Начны безліміт» абаненты лінейкі «Анлім», а таксама тарыфаў lemon Z і lemon Y могуць праз асабісты кабінет ці праз USSD-запыт, набраўшы на клавіятуры свайго смартфона камбінацыю *135*7#, а потым «выклік». Абаненцкая плата за паслугу спісваецца з рахунку 1-га чысла кожнага месяца. Пасля актывацыі пакет аўтаматычна працягваецца на наступны перыяд.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.