Кіно па-беларуску з VOKA ад А1: 5 замежных кінахітоў да Дня роднай мовы | Новости | О компании

Кіно па-беларуску з VOKA ад А1: 5 замежных кінахітоў да Дня роднай мовы

VOKA

21 лютага па ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Разам з анлайн-кінатэатрам VOKA ад А1 сабралі падборку замежных кінахітоў з калекцыі праекта CINEVOKA, каб кожны мог адчуць, як прыгожа ўсё гучыць па-беларуску.

 

«Анна Карэніна» (1997)

Прыгожая маладая жанчына з дваранскай сям'і, чыё жыццё было самотным і пустым, нягледзячы на жыццё ў раскошы з мужам і сынам. Рашучы малады афіцэр з высокім дваранскім тытулам і палкім сэрцам. Іх гісторыя пачалася з тайнага кахання, пра якое, аднак, хутка гаварыў увесь горад.

 

«Адаптацыя» (2002)

Узяўшыся за адаптацыю кнігі журналісткі Сьюзен Арлеан «Выкрадальнік архідэй», знакаміты сцэнарыст Чарлі Каўфман апыняецца ў душэўным і творчым тупіку. Дзіўныя пачуцці, якія авалодалі ім, перашкаджаюць яму працаваць. Але аднойчы Чарлі вырашае апісаць у сцэнары ўсё, што адбываецца з ім. Неўзабаве аўтар заўважае, што рэчаіснасць і выдумка пачынаюць незвычайна пераплятацца.

 

«Летуценнік» (2005)

Фільм заснаваны на рэальных падзеях. Бацька і дачка – дзве самотныя душы, якія жывуць пад адным дахам. Нягледзячы на глыбокую прывязанасць, насамрэч яны вельмі далёкія адно ад аднаго. Але ўсё мяняецца, калі маленькая Кейл просіць бацьку вылечыць яе ўлюбёнага каня. Гэта становіцца кропкай адліку ў новай гісторыі любові і прыязнасці, новага жыцця новай сям'і і сапраўднага сяброўства.

 

«Надрыў» (2013)

Амбіцыйны студэнт-бубнач, Эндру Німан, старанна рэпетуе з мэтай стаць вялікім музыкам. Аднаго дня яго заўважае дырыжор джазавага аркестра і запрашае на праслухоўванне. Эндру трапляе ў аркестр і неўзабаве сутыкаецца з своеасаблівымі метадамі яго суровага кіраўніка.

 

«Боскія даспехі» (1986)

Джэкі, па мянушцы «Азіяцкі ястраб» сапраўдны паляўнічы за скарбамі. Але ж хто ведаў, што выкрадзены ім меч з'яўляецца адным з пяці культавых прадметаў, вядомых як «даспехі Бога». Той, хто ўкрадзе або знішчыць іх, будзе навечна пракляты Сіламі Зла...

 

***

 

Кожны з гэтых фільмаў можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA ад А1. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм'ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.