Назад да паслугПаслаць SMS паведамленне абаненту velcom:

Тарифы на услуги связи указаны в белорусских рублях, с учетом НДС.

«Дасыланне SMS з Інтэрнэту» - паслуга, якая дазваляе дасылаць і атрымліваць SMS з сайта www.velcom.by.

Тэлефон:

+375

Кiрылiца: Лацiнiца:
 засталося

* - усе палі абавязковыя для запаўнення

Общее описание

Хто можа карыстацца

Паслуга прадастаўляецца ўсім абанентам кампаніі.

Падлучэнне

Каб атрымаць SMS з сайта www.velcom.by, дашліце SMS з тэкстам websms start на нумар 511.

Праца паслугі

Каб даслаць SMS абаненту, у якога падключана прыем SMS з Інтэрнэту, увядзіце тэкст паведамлення і абаненцкі нумар атрымальніка ў адмысловай форме ў правай частцы web-старонкі.

Спіс SMS-каманд паслугі:

  • websms start – дазволіць атрыманне SMS з сайта www.velcom.by;
  • websms stop – забараніць атрыманне SMS з сайта www.velcom.by;
  • websms status – атрымаць бягучы статус;
  • websms status 1хххххх (3хххххх, 6хххххх, 7ххххххх, 9хххххх) – атрымаць бягучы статус для зададзенага абанента.

SMS, дасланае з сайта www.velcom.by, мае выгляд: websms <тэкст паведамлення>.

Увага!

  • Даўжыня аднаго SMS кірыліцай складае 70 сімвалаў, лацінкай – 160 сімвалаў (улучаючы прабелы). Калі абрана кадзіроўка "Лацінка", літары кірылічнага алфавіта аўтаматычна пераводзяцца ў лацінскі адпаведнік.
  • ЗП "Вэлкам" не нясе адказнасці за змест SMS, дасланых з сайта www.velcom.by.
  • Пры змене абаненцкага нумара, калі ласка, актывуйце прыем SMS з сайта www.velcom.by нанова.

Абмежаванні колькасці дасылаемых SMS:

  • не больш за 10 SMS на суткі з аднаго IP-адраса (камп’ютара);
  • не больш за 10 SMS на суткі на адзін абаненцкі нумар.

Для карыстальнікаў, якія перавысілі названыя абмежаванні, усталёўваецца забарона на дасыланне SMS з сайта www.velcom.by. Апроч таго, закрыта дасыланне SMS з шэрагу публічных proxy-сервераў.

Да ведама карыстальнікаў карпаратыўных сетак

Паколькі шматлікія карпаратыўныя сеткі працуюць з Інтэрнэтам праз proxy-сервер, абмежаванне колькасці SMS па IP-адрасе накладваецца на ўсю сетку ўвогуле, а не на асобныя камп’ютэры. У сувязі з гэтым для карпаратыўных камп’ютэрных сетак (толькі для карпаратыўных кліентаў velcom) прадугледжана індывідуальнае абмежаванне колькасці SMS па IP-адрасе.

Каб усталяваць ліміт для асобнай сеткі кіраўніцтву арганізацыі варта даслаць заяву (на фірменным бланку) на факс 8 (017) 328 62 52. У заяве пазначаецца IP-адрас сеткі (proxy-сервера), колькасць камп’ютэраў у сетцы, кантактная інфармацыя кіраўніцтва арганізацыі.

Тарыфы

Паслуга падаецца без абаненцкай аплаты і разавага ўзносу за падлучэнне. Кошт SMS-запыту на нумар 511 складае 0,40 рублёў без уліку падаткаў. За дасыланне SMS з сайта www.velcom.by аплата не спаганяецца.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1