Правілы рэкламнай акцыі "Смартфоны ў растэрміноўку на спецыяльных умовах", што праводзіцца ЗП "Вэлком" з 9 лютага 2010 да 31 сакавіка 2010

09 лютага 2010

Спецыяльная прапанова:

Усім кліентам – фізічным асобам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам ці асобам без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (акрамя абанентаў ПРИВЕТ) (далей – кліенты), якія падключыліся на тарыфныя планы (далей – ТП) "Smart1", "Smart2", "BUSINESS.PRO", "BUSINESS.PRO WEB", альбо змянілі свой ТП на адзін з вышэйназваных ТП у перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы, даецца права набыць тэлефонныя апараты ў растэрміноўку на спецыяльных умовах (далей – тавар).

Права скарыстаць спецыяльную прапанову даецца пры ўмове падпісання кліентам дадатковага пагаднення да дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі з абавязацельствам карыстацца паслугамі электрасувязі ў рамках тарыфных планаў кампаніі, што ўдзельнічаюць у рэкламнай акцыі, не менш як 12 месяцаў, і не змяняць ТП на ТП з абаненцкай платай (далей – АП) ніжэйшай ад ТП "Smart1" на працягу 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення (далей – дадатковае пагадненне).

Перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы:

Перыяд, на працягу якога кліенты маюць права скарыстаць спецыяльную прапанову, называецца перыядам дзеяння спецыяльнай прапановы.

Дата пачатку перыяду – 9 лютага 2010 года

Дата заканчэння перыяду – 31 сакавіка 2010 года ўключна.

Тэлефонныя апараты, што ўдзельнічаюць у рэкламнай акцыі:

Nokia E63-1, Nokia 5800d-1, Nokia E66-1, Nokia E71-1, Nokia E75-1, Nokia 6700c-1, HTC A6262 Hero, Nokia 5230, Nokia E52-1, Nokia E72-1, Samsung GT-B7300 OmniaLite.

Правілы:

  1. Кліент мае права набыць не больш як 1 адзінку тавару ў растэрміноўку на спецыяльных умовах.
  2. Калі на абанента кліента раней быў аформлены тавар у растэрміноўку ці са скідкай, ці па спецыяльнай цане, то скарыстаць дадзеную спецыяльную прапанову дадзены абанент зможа пасля заканчэння тэрміну дзеяння абавязацельстваў, што ўзніклі ў рамках папярэдняга дадатковага пагаднення, але ў перыяд дзеяння дадзенай прапановы.
  3. Чарговыя штомесячныя плацяжы адлюстроўваюцца на асабовым рахунку кліента штомесяц у рамках рахункаў за аказаныя паслугі сувязі і спісваюцца з балансу асабовага рахунку кліента не пазней як 5 (пятага) чысла кожнага месяца. Інфармацыю пра памер штомесячнага плацяжу, астатак сумы для аплаты тавару ў растэрміноўку і дату завяршэння спісання ўзносаў можна атрымаць, адправіўшы USSD-запыт *100*3# і клавіша вызаву.
  4. Кампанія ўстанаўлівае наступную чарговасць спісання грашовых сродкаў з балансу асабовага рахунку кліента: у першую чаргу спісваюцца грашовыя сродкі для пагашэння плацяжэй за тавар, набыты ў растэрміноўку на спецыяльных умовах, у другую чаргу – аплата за паслугі электрасувязі.
  5. Памер чарговага штомесячнага плацяжу застаецца нязменным у межах усяго перыяду растэрміноўкі.
  6. Кліент мае права ў любы час у межах перыяду растэрміноўкі аплаціць набыты ў растэрміноўку на спецыяльных умовах тавар у поўным памеры, паведаміўшы пра гэта ў кампанію.
  7. Працэнты за растэрміноўку плацяжу не налічваюцца.
  8. У выпадку несвоечасовай аплаты кожнага чарговага штомесячнага плацяжу, кліент аплачвае кампаніі пеню ў памеры 0,5% ад сумы кожнага неаплачанага чарговага штомесячнага плацяжу за кожны дзень пратэрміноўкі.
  9. У выпадку калі пратэрміноўка аплаты чарговага плацяжу складае 60 і больш каляндарных дзён, кліент абавязаны заплаціць чарговы і ўсе наступныя плацяжы адзіным плацяжом на рахунак кампаніі.
  10. У выпадку адсутнасці на балансе асабовага рахунку кліента грашовых сродкаў для пагашэння любога чарговага плацяжу кампанія мае права прыпыніць аказанне паслуг сувязі кліенту.
  11. Пры ўмове датэрміновай аплаты кліентам поўнага кошту тавару, набытага ў растэрміноўку на спецыяльных умовах, кліент мае права скасаваць дагавор і/ці перааформіць абанента без спагнання няўстойкі ў памеры 1 (адной) базавай велічыні.
  12. У выпадку скасавання дагавора па ініцыятыве кліента і/ці скасавання дагавора па ініцыятыве кампаніі, калі такое скасаванне звязанае з парушэннем кліентам умоў дагавора, раней як 12 месяцаў з даты афармлення куплі-продажу тавару ў растэрміноўку на спецыяльных умовах, кліент аплачвае кампаніі чарговы і ўсе наступныя плацяжы адзіным плацяжом, а таксама аплачвае няўстойку ў памеры 1 (адной) базавай велічыні.
  13. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па існуючых дагаворах, кампанія мае права адмовіць кліенту ў набыцці тавару ў растэрміноўку на спецыяльных умовах.
  14. Кампанія мае права запытаць у кліента страхавое пасведчанне дзяржаўнага спецыяльнага страхавання для прыняцця рашэння аб продажы тавару ў растэрміноўку на спецыяльных умовах.
  15. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі http://www.velcom.by/.
  16. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1