Правілы правядзення рэкламнай гульні «10 гадоў з velcom!»

31 сакавіка 2009

. Арганізатар рэкламнай гульні

Замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Велком» (ЗП «Велком») (гандлёвыя знакі (знакі абслугоўвання) — velcom і ПРИВЕТ), зарэгістраванае рашэннем Мінскага выканаўчага камітэта ад 13 мая 2008 года № 101528843.

Юрыдычны адрас: 220002, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, 8-ы паверх. УНП 101528843.

2. Назва рэкламнай гульні

«10 гадоў з velcom!»

3. Тэрыторыя правядзення рэкламнай гульні

Рэспубліка Беларусь.

4. Тэрмін правядзення рэкламнай гульні

З 01 красавіка 2009 года да 30 красавіка 2009 года.

5. Рэгламент дзейнасці Камісіі па правядзенні рэкламнай гульні

Камісія па правядзенні рэкламнай гульні (далей – Камісія) ствараецца Арганізатарам рэкламнай гульні для забеспячэння прытрымлівання Правіл правядзення рэкламнай гульні і вызначэння яе Пераможцаў.

Камісія складаецца з 5 чалавек і ўключае ў сябе Старшыню Камісіі і членаў Камісіі.

Склад Камісіі зацвярджаецца загадам Арганізатара рэкламнай гульні.

Да кампетэнцыі Камісіі адносіцца:

  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем Правіл правядзення рэкламнай гульні;
  • вызначэнне Пераможцаў рэкламнай гульні;
  • разгляд пытанняў, спрэчак і супярэчнасцей, якія ўзнікаюць у час правядзення рэкламнай гульні і розыгрышу прызавога фонду.

Паседжанні Камісіі правамоцныя пры наяўнасці большасці членаў яе складу.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Камісіі, якія прысутнічаюць на паседжанні Камісіі.

Рашэнні Камісіі афармляюцца пратаколам, які павінен быць падпісаны ўсімі членамі Камісіі, якія прысутнічаюць на паседжанні.

6. Рэгламент фарміравання рэестра Удзельнікаў рэкламнай гульні:

Да ўдзелу ў рэкламнай гульні запрашаюцца Абаненты Арганізатара – фізічныя асобы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь ці грамадзянамі іншых дзяржаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дасягнулі ўзросту 18 гадоў і маюць дзеючы дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі з Арганізатарам рэкламнай гульні (далей – дагавор), заключаны да 27 красавіка 2009 г. уключна; за выключэннем Абанентаў, у якіх былі адключаны ўваходныя і выходныя выклікі па прычыне адсутнасці сродкаў на балансе (адзін і больш разоў ці ўвесь перыяд) на любы перыяд з 12 красавіка 2009 года па 27 красавіка 2009 года ўключна.

Да ўдзелу ў рэкламнай гульні не дапускаюцца:

  • Абаненты ПРИВЕТ;
  • асобы, якія знаходзяцца ў працоўных адносінах з Арганізатарам рэкламнай гульні на перыяд яе дзеяння.

Усім Абанентам, запрошаным да ўдзелу ў рэкламнай гульні, аўтаматычна прысвойваецца нумар удзельніка рэкламнай гульні, які супадае з іх абаненцкім нумарам тэлефона. Усе нумары ўдзельнікаў фарміруюць рэестр удзельнікаў рэкламнай гульні.

Прымаючы ўдзел у рэкламнай гульні, усе ўдзельнікі выказваюць сваю згоду з Правіламі правядзення рэкламнай гульні «10 гадоў з velcom!»

7. Прызавы фонд рэкламнай гульні

Прызавы фонд рэкламнай гульні фарміруецца за кошт чыстага прыбытку Арганізатара рэкламнай гульні і складаецца з грашовых сродкаў у памеры 1 000 000 000 (адзін мільярд) беларускіх рублёў.

Склад:

НазваКолькасцьПамер, бел. руб.Сума, бел. руб.
Грашовы прыз100ад 1 000 000 да 10 000 0001 000 000 000

Памер грашовага прыза залежыць ад перыяду, у якім Пераможца заключыў дагавор з Арганізатарам рэкламнай гульні:

  • Пераможца, які заключыў дагавор па 15.04.2000 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 10 000 000 (дзесяці мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2000 па 15.04.2001 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 9 000 000 (дзевяці мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2001 па 15.04.2002 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 8 000 000 (васьмі мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2002 па 15.04.2003 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 7 000 000 (сямі мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2003 па 15.04.2004 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 6 000 000 (шасці мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2004 па 15.04.2005 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 5 000 000 (пяці мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2005 па 15.04.2006 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 4 000 000 (чатырох мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2006 па 15.04.2007 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 3 000 000 (трох мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2007 па 15.04.2008 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 2 000 000 (двух мільёнаў) беларускіх рублёў;
  • Пераможца, які заключыў дагавор у перыяд з 16.04.2008 па 27.04.2009 уключна, атрымлівае грашовы прыз у памеры 1 000 000 (аднаго мільёна) беларускіх рублёў.

8. Месца, дата, час і парадак розыгрышу прызавога фонду, у тым ліку парадак вызначэння Пераможцаў

28 красавіка 2009 года Арганізатар фарміруе рэестр нумароў удзельнікаў паводле дадзеных на 23 гадзіны 59 хвілін 59 секунд 27 красавіка 2009 года.

У дадзеным рэестры фіксуюцца ўсе нумары ўдзельнікаў, прызначаныя Абанентам згодна з Рэгламентам фарміравання рэестраў удзельнікаў рэкламнай гульні.

Розыгрыш праводзіцца 29 і 30 красавіка 2009 года ў прысутнасці Камісіі па адрасе:

  • у першы дзень - г. Мінск, вул. Сурганава, 58, рэстаран James;
  • у другi дзень - па месцы знаходжання Арганізатара: г. Мінск, пр-т Машэрава, 19, 8-ы этаж.

У кожны дзень розыгрышу разыгрываецца па 50 (пяцьдзесят) прызоў.

Арганізатар выкарыстоўвае для розыгрышу пластыкавыя празрыстыя шары ў колькасці дзесяці штук з парадкавымі нумарамі ад нуля да дзевяці, напісанымі на ўнутранай паверхні полых шароў, што складаюцца з дзвюх палоў.

Парадак розыгрышу:

Шары з нумарамі 1, 3, 5, 6, 7 змяшчаюцца ў празрысты лататрон. Член Камісіі Арганізатара ў прысутнасці іншых членаў Камісіі выцягвае з лататрона адзін шар з пяці, раскрывае яго і запісвае нумар, які будзе вызначаць нумарны масіў, з якога будзе вызначаны нумар Пераможцы. Затым ён вяртае шар у лататрон, дабаўляючы туды астатнія пяць нумароў. Пасля гэтага ён па чарзе дастае шары. Нумар, напісаны на ўнутранай паверхні шара, запісваецца, пасля гэтага шар вяртаецца назад у лататрон. Пасля кожнага ўпісання нумара ў паслядоўнасць адбываецца зверка з рэестрам Удзельнікаў на прадмет супадзенняў. У выпадку калі дадзеная паслядоўнасць нумароў адсутніачае ў рэестры, гэта аб’яўляецца астатнім Членам Камісіі, а шар вяртаецца ў лататрон. Шары выцягваюцца да таго часу, пакуль запісаная паслядоўнасць нумароў не ўтворыць нумар Удзельніка, які супадае з нумарам Пераможцы і ёсць у рэестры Удзельнікаў. Нумар Удзельніка выключаецца з далейшага розыгрышу. Дадзеная аперацыя паўтараецца для вызначэння астатніх Пераможцаў.

Па нумары тэлефона і дадзеным з дагавору ўстанаўліваецца прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, дата заключэння дагавору з Арганізатарам, і ўдзельнік аб’яўляецца Пераможцам (уладальнікам грашовага прыза).

Абаненцкія нумары і прозвішчы, імёны, імёны па бацьку пераможцаў, а таксама сума грашовага прыза ўпісваюцца адным з членаў Камісіі ў Пратакол паседжання Камісіі. Пераможцы даведваюцца пра перамогу праз SMS-паведамленне і тэлефонным званком на абаненцкі нумар, указаны ў Пратаколе розыгрышу. Паведамленне пра перамогу ў рэкламнай гульні адбываецца не пазней за 10 каляндарных дзён з моманту правядзення розыгрышу.

9. Месца, парадак і тэрмін выдачы прызоў

Для афармлення прыза Пераможцу неабходна з’явіцца да 16 чэрвеня 2009 года (уключна) у цэнтр продажу і абслугоўвання Арганізатара рэкламнай гульні (г. Мінск, пр-т Машэрава, 19) у працоўныя дні з 10.00 да 18.00 гадзін і прадаставіць дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт), а таксама інфармацыю пра разліковы рахунак для пералічэння грашовага прыза. Прыз таксама можа аформіць прадстаўнік Пераможцы па даручэнні, завераным натарыяльна.

Арганізатар рэкламнай гульні не аплочвае Пераможцам выдаткаў, звязаных з праездам да месца афармлення прызоў.

Уручэнне (пералічэнне) прызоў ажыццяўляецца да 16 чэрвеня 2009 года праз перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі фізічных асоб, якія сталі пераможцамі рэкламнай гульні.

Пераможца (уладальнік грашовага прыза) нясе адказнасць за выплату належных падаткаў і збораў за выйграны прыз у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Грашовыя прызы па пошце не высылаюцца і ў наяўнай форме не выплочваюцца.

Пераможцы павінны запоўніць усе неабходныя дакументы, прадастаўленыя Арганізатарам рэкламнай гульні і звязаныя з атрыманнем прызоў.

Удзельнічаючы ў рэкламнай гульні, яе Пераможцы згаджаюцца з тым, што любыя іх дадзеныя, у тым ліку, імёны, фаміліі, фатаграфіі і відэавыявы, могуць быць выкарыстаны Арганізатарам рэкламнай гульні ў рэкламных мэтах без папярэдняй згоды Пераможцы і без якіх-небудзь грашовых выплат.

Спрэчкі паміж Арганізатарам рэкламнай гульні і ўдзельнікамі рэкламнай гульні разглядаюцца згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Правілы рэкламнай гульні, склад Камісіі, склад і памер прызавога фонду публікуюцца ў газеце «Рэспублiка» да пачатку рэкламнай гульні.

Вынікі правядзення рэкламнай гульні друкуюцца ў газеце «Рэспублiка» да 15 мая 2009 года (уключна), а таксама размяшчаюцца на сайце Арганізатара www.velcom.by.

У выпадку непрадастаўлення Арганізатару дадзеных для афармлення прыза ва ўстаноўлены тэрмін і/ці адмовы Пераможцы ад атрымання прыза да 16 чэрвеня 2009 года (уключна) прыз застаецца ва ўласнасці Арганізатара рэкламнай гульні.

Пасведчанне № 1360 аб дзяржаўнай рэгiстрацыi правiлаў правядзення рэкламнай гульнi, выдадзенае Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь ад 20.03.2009 г.

Тэлефоны для даведак: 411 і 410 (з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom без спагнання аплаты).

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1