Парадак доступу да Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента ЗП «Вэлком» для фізічных асобаў

12 ліпеня 2011

Інтэрнэт-служба сэрвісу абанента (далей ІССА) – гэта комплекс праграмна-тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць абанентам атрымліваць інфармацыю па дамове(пра баланс, тарыфны план, аказваемыя паслугі і да т.п.), а таксама самастойна ўносіць змяненні ў набор аказваемых дадатковых паслуг у адпаведнасці з дадзеным Парадкам і дамовай аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дамова).

У дадзеным Парадку прымяняюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні:

абанент – фізічная асоба, зарэгістраваная як карыстальнік ІССА (за выключэннем абанентаў з падключанай паслугай "Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт", для якіх аказанне паслугі рэгламентуецца Парадкам доступу да Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента з падключанай паслугай "Высакахуткасны мабільны Інтэрнэт");

пароль - камбінацыя 8 (васьмі) лічбаў, якая прадастаўляецца абаненту (за выключэннем абанента тарыфнага плана (далей -ТП) «Відэаназіранне») па USSD-запыце ў працэсе рэгістрацыі на https://internet.velcom.by, або код PUK1 SIM-карты для абанента ТП «Відэаназіранне», якія выкарыстоўваюцца для аўтарызацыі ў ІССА;

персанальны Пароль – камбінацыя 8 (васьмі) лічбаў, якая ўказваецца абанентам самастойна, узамен пароля;

заяўка - заяўка на змяненне набора паслуг, зафіксаваная абанентам пры дапамозе ІССА.

1. Абаненты, падключаныя па дамовах з кліентамі-фізічнымі асобамі, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь або замежнымі грамадзянамі, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, могуць атрымаць доступ да ІССА пры дапамозе USSD-запыту *141*3*6# вызаў. У адказ на атрыманае паведамленне абаненту неабходна ўказаць код PUK1 SIM-карты, якая выкарыстоўваецца. З 21 снежня 2010 года доступ да ІССА прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры выбары ТП «На сувязі», «Лета кліча», «Справы сямейныя», «Сацыяльны», «Новы Стандарт», «Паўкеды», «Кеды», «Бізнэс+», «BUSINESS.PRO», «Smart500», «Smart1000», «Усе размаўляюць», «Перадача даных»  і негаласавым тарыфным планам: «WEB 750», «Спецыяльны WEB 750», «WEB 1500», «WEB 3000», «Відэаназіранне»  (падрабязней – у Парадку прадастаўлення доступу да ІССА).

У якасці ўнікальнага пароля абанентам ТП «Відэаназіранне» выкарыстоўваецца код PUK1 SIM-карты.

2. Для пачатку работы з ІССА абанент самастойна праходзіць рэгістрацыю на старонцы https://internet.velcom.by, кіруючыся ўказаннямі сістэмы.

3. У працэсе рэгістрацыі абаненту прысвойваецца ўнікальны пароль, які дзейнічае на працягу  15 (пятнадцаці) хвілін. Па сканчэнні ўказанага часу пароль анулюецца і абаненту неабходна прайсці паўторную рэгістрацыю.

У якасці ўнікальнага пароля абанентам ТП «Відэаназіранне», «GPS-маніторынг» выкарыстоўваецца код PUK1 SIM-карты. Магчымасць выкарыстання PUK1 SIM-карты абанентам іншых ТП прадастаўляецца на падставе заявы кліента ў ЦПіА альбо ППА павераных кампаніі.

4. Абанент мае права самастойна змяніць пароль на персанальны пароль. Тэрмін дзеяння персанальнага пароля прызначаецца абанентам самастойна на тэрмін да 1 (аднаго) года, па сканчэнні якога абанент можа атрымаць новы пароль, паўторна прайшоўшы рэгістрацыю.

Абанентам,  якія выкарыстоўваюць для рэгістрацыі ў ІССА PUK1, неабходна змяніць пароль на персанальны пароль пры першапачатковай рэгістрацыі ў ІССА.

5. Інфармацыя пра тэрмін дзеяння пароля/персанальнага пароля, які выкарыстоўваецца, адлюстроўваецца ў ІССА.

6. Абанент можа атрымаць інфармацыю пра пароль/персанальны пароль, які выкарыстоўваецца, пры дапамозе USSD-запыту *141*0# вызаў.

7. Абанент мае права адмовіцца ад атрымання персанальнага пароля пры дапамозе USSD-запыту. Прадастаўленне абаненту магчымасці паўторнага праходжання рэгістрацыі і атрымання новага пароля ў выпадку страты, сканчэння тэрміну дзеяння персанальнага пароля, выдавання ранейшых пароляў або экстраннага і/або самастойнага закрыцця доступу да ІССА праводзіцца кампаніяй па пісьмовым звароце кліента, аформленым у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі (далей – ЦПіА) або ў афіцыйных павераных кампаніі пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу.

Абаненты, якія выкарыстоўваюць  для рэгістрацыі ў ІССА PUK1, маюць магчымасць паўторна прайсці рэгістрацыю, выкарыстоўваючы пароль, і атрымаць новы персанальны пароль у выпадку  страты, выдавання ранейшага персанальнага пароля або экстраннага і/або самастойнага закрыцця доступу да ІССА.

8. Дзеянні, праведзеныя абанентам пры дапамозе ІССА з выкарыстаннем пароля/персанальнага пароля, прыраўноўваюцца да дзеянняў, праведзеных кліентам асабіста ў адпаведнасці і на ўмовах дамовы, заключанай з кампаніяй.

9. Абанент нясе поўную адказнасць за захаванасць пароля/персанальнага пароля. У выпадку выдавання пароля/персанальнага пароля і/або згубы SIM-карты абанент абавязаны неадкладна паведаміць пра гэта ў кампанію для экстраннага закрыцця доступу да ІССА, звярнуўшыся ў даведачна-інфармацыйную службу па нумарах 411-0, 410, 80173303030, альбо з пісьмовым зваротам у ЦПіА або да афіцыйных павераных кампаніі. Усе дзеянні, праведзеныя ў ІССА да звароту ў кампанію для экстраннага закрыцця доступу да ІССА, прыраўноўваюцца да дзеянняў, праведзеных кліентам асабіста ў адпаведнасці з заключанай дамовай.

10. Калі на працягу 15 хвілін абанент не выконвае ніякіх дзеянняў у ІССА, сеанс абслугоўвання будзе перарваны. Усе заяўкі, сфарміраваныя, але не завершаныя на момант спынення сеанса работы з ІССА, будуць ануляваныя. Абаненту прадастаўляецца магчымасць ініцыяваць новы сеанс.

11. У працэсе выканання заявак з балансу спісваюцца аднаразовыя ўзносы за аказваемыя паслугі згодна з тарыфным планам.

12. Змяненні ў пераліку выбраных паслуг уступаюць у сілу на працягу 24 гадзін з моманту іх рэгістрацыі ў ІССА.

13. Заяўкі на падключэнне/адключэнне паслуг, сфарміраваныя ў ІССА пры наяўнасці фінансавых прэтэнзій да кліента з боку кампаніі, могуць быць адхілены.

14. Пры неаднаразовым змяненні адраса дастаўкі рахункаў на працягу месяца рэгулярны рахунак будзе накіраваны кампаніяй на адрас, указаны на апошняе чысло справаздачнага перыяду.

15. Абанентам, якія абслугоўваюцца на ўмовах перадаплаты, магчымасць падключэння дадатковых паслуг прадастаўляецца пры наяўнасці на балансе сумы сродкаў, дастатковай для спісання аднаразовага ўзносу за паслугу з улікам падаткаў (калі такі прадугледжаны тарыфным планам абанента).

16. Заяўкі на падключэнне/адключэнне наступных паслуг: "Паўза", "Выбар нумара", змена ТП, змена ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" аўтаматычна рэгіструюцца ў рубрыцы "Зваротная сувязь" раздзела "Дадаткова". Пры гэтым абанент самастойна адсочвае каментарыі па зарэгістраванай заяўцы.

17. Інфармацыя пра стан балансу абнаўляецца ў ІССА па меры паступлення ў сістэму разлікаў даных пра спажытыя абанентам(-амі) паслугі сувязі і праведзеныя плацяжы. Пры выкарыстанні паслугі "Міжнародны роўмінг" разлік кошту спажытых паслуг сувязі ажыццяўляецца па факце паступлення адпаведных звестак ад роўмінгавых партнёраў.

18. Выкарыстоўваючы ІССА, абанент можа самастойна праводзіць наступныя аперацыі:

18.1. атрымліваць інфармацыю пра баланс;
18.2. атрымліваць інфармацыю пра астатак хвілін, SMS, MMS, інтэрнэт-трафіка, прадугледжаных ТП абанента;
18.3. атрымліваць інфармацыю пра PIN1 і PUK1 коды SIM-карты, якая выкарыстоўваецца;
18.4. атрымліваць інфармацыю па гісторыі плацяжоў (за апошнія 30 дзён), рэгістраваць інфармацыю аб праведзенай аплаце, папаўняць баланс з дапамогай карт экспрэс-аплаты;
18.5. змяняць спосаб і/або адрас дастаўкі рахункаў;
18.6. заказваць паўтор рэгулярнага рахунку на адрас электроннай пошты;
18.7. атрымліваць інфармацыю пра налічэнні за адкрыты разліковы перыяд;
18.8. праглядаць дэталізацыю за 2 папярэднія месяцы (акрамя абанентаў, якія абслугоўваюцца па ТП "На сувязі", "Лёгкі", "Адзіны");
18.9. выбіраць, а таксама змяняць па сваім меркаванні пералік  паслуг, якія выкарыстоўваюцца, за дадатковую плату згодна з тарыфам, зацверджаным кампаніяй, з улікам абмежаванняў у правілах аказання паслуг, дзеючых ТП і ўмоў абслугоўвання, а менавіта:
18.9.1. падключаць і адключаць паслугі: "Міжнародны роўмінг", "Міжнародныя званкі", SMS-роўмінг, "Антывызначальнік нумара", "Пэйджынг", "Перадача даных", "Перадача факса", "Выпіска дэталізаваных рахункаў штомесячна", "Канферэнц-сувязь", "Любімы нумар", "Зноў на сувязі";
18.9.2. падключаць і адключаць паслугу “Забарона ўсіх выходных званкоў” (у выпадку наяўнасці паслугі «Забарона ўсіх выходных званкоў» аперацыі з паслугамі недаступныя да моманту адключэння паслугі);
18.9.3. падключаць паслугу "Мабільны Інтэрнэт", а таксама фарміраваць заяўку на змяненне ТП дадзенай паслугі;
18.9.4. падключаць і адключаць пакет “Плюс” паслугі “Галасавая пошта”, а таксама дадаваць/змяняць адрас электроннай пошты для атрымання копій галасавых і факсімільных паведамленняў;
18.9.5. кіраваць пераадрасацыямі;
18.9.6. фарміраваць заяўку на змяненне нумара тэлефона на другі нумар з таго ж мільённага масіву. Колькасць свабодных нумароў, прадастаўляемых на працягу 24 гадзін для выбару новага нумара, абмежавана;
18.9.7. фарміраваць заяўку на падключэнне/адключэнне паслугі "Паўза";
18.9.8. фарміраваць заяўку на змяненне ТП. Змена ТП можа быць праведзена не болей за адзін раз на працягу 24 гадзін.

19. У выпадку калі кліент, які мае доступ да ІССА, пажадае скасаваць дамову, перадаўшы права карыстання абаненцкім нумарам трэцяй асобе з пісьмовай згоды кампаніі, новы кліент атрымлівае доступ да ІССА ў адпаведнасці з дадзеным Парадкам з улікам існуючых абмежаванняў у правілах аказання паслуг, дзеючых ТП і ўмоў абслугоўвання кліента.

20. Абанент можа самастойна закрыць доступ да ІССА пры дапамозе USSD запыту *141*3*6# вызаў.

21. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку абмежаваць доступ абанента да ІССА ў выпадку ўзнікнення падстаў меркаваць, што абанентам здзяйсняецца правапарушэнне, якое наносіць страту кампаніі або трэцім асобам.

22. Кампанія мае права ўводзіць новыя паслугі, змяняць характар і спосаб аказання паслуг, якія могуць быць падключаны альбо адключаны абанентам пры дапамозе ІССА.

23. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1