Парадак аказання паслугі «Статычны публічны IP-адрас» ЗП «Вэлком»

25 мая 2009

  1. «Статычны публічны IP-адрас» (далей – паслуга) – паслуга ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) па прадастаўленні абанентам кампаніі (акрамя абанентаў ПРИВЕТ) унікальнага адраса для мабільных тэрміналаў, якія выкарыстоўваюць тэхналогію GPRS/EDGE для выхаду ў сетку Інтэрнэт.
  2. Статычны публічны IP-адрас, прызначаны абаненту пры падключэнні паслугі, застаецца нязменным пры кожнай GPRS-сесіі да моманту адключэння паслугі ці адключэння паслугі «Мабільны Інтэрнэт». Пры паўторным падключэнні паслугі абаненту будзе прадастаўлены іншы IP-адрас. Пры змене ТП паслугі «Мабільны Інтэрнэт» прадастаўлены абаненту статычны публічны IP-адрас будзе зменены.
  3. Падключэнне паслугі ажыццяўляецца па заяве кліента, аформленай у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі (далей – ЦПіА), а таксама ў афіцыйных павераных.
  4. Паслуга падключаецца на працягу 24 гадзін з моманту атрымання кампаніяй адпаведнай заявы.
  5. Для прадастаўлення паслугі ў абанента павінна быць падключана паслуга «Мабільны Інтэрнэт».
  6. За падключэнне паслугі спаганяецца разавы ўзнос згодна з тарыфам, зацверджаным кампаніяй.
  7. За карыстанне паслугай спаганяецца штомесячная абаненцкая плата згодна з тарыфам, зацверджаным кампаніяй.
  8. Тарыфікацыя GPRS-трафіка пры карыстанні паслугай адбываецца ў адпаведнасці з тарыфным планам паслугі «Мабільны Інтэрнэт» абанента і рэгламентуецца «Парадкам аказання паслугі «Мабільны Інтэрнэт» ЗП «Вэлком».
  9. Статычны публічны IP-адрас прызначаецца абаненцкаму абсталяванню аўтаматычна пры ўстаноўцы GPRS-сесіі.
  10. Атрымаць інфармацыю пра прадастаўлены статычны публічны IP-адрас абанент можа:
      для абанентаў, якія выкарыстоўваюць паслугу "Мабільны Інтэрнэт":
    • з дапамогай USSD запыту *135*4# (і клавіша вызаву);
    • праз ІССА пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента;
    • у ЦПіА альбо ў афіцыйных павераных кампаніі на падставе заявы кліента.
      для абанентаў, якія выкарыстоўваюць паслугу "Высокахуткасны мабільны Інтэрнэт":
    • Па e-mail, названаму ў заяве на падлучэнне паслугі (толькі пры падключэнні паслугі);
    • У ЦПiА;
    • У афіцыйных павераных кампаніі.
  11. Паслуга прадастаўляецца ў роўмінгу ў адпаведнасці з «Афіцыйнымі правіламі выкарыстання паслугі «Міжнародны GPRS-роўмінг». GPRS-трафік аплочваецца па роўмінгавых тарыфах.
  12. Адключэнне паслугі «Статычны публічны IP-адрас» адбываецца па заяве кліента, аформленай у ЦПіА альбо ў афіцыйных павераных кампаніі.
  13. Кампанія не нясе адказнасці за любыя наступствы выкарыстання паслугі.
  14. Кліент нясе поўную адказнасць за бяспечнасць дадзеных, адкрытых для сумеснага карыстання і за ўзнікненне знешняга/унутранага трафіка, выкліканага зваротам да сэрвісаў на мабільным тэрмінале, які выкарыстоўвае для выхаду ў Інтэрнэт паслугу «Мабільны Інтэрнэт» і паслугу «Статычны публічны IP-адрас».
  15. Кампанія мае права ў аданабаковым парадку змяняць дадзены Парадак без дадатковага паведамлення, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце www.velcom.by.
  16. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1