Парадак аказання паслуг электрасувязі ў рамках тарыфнага плана «Салют хвілін»

17 снежня 2009

Кліент – фізічная асоба, якая атрымала ў перыяд падпіскі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку заключэння новага дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі па тарыфным плане (далей – ТП) "Салют хвілін", а таксама перааформіць раней заключаныя дагаворы ці змяніць ТП з выбарам ТП "Салют хвілін".

Абанент – карыстальнік паслуг сувязі на ўмовах дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, якому выдзелены абаненцкі нумар.

  1. Абаненцкая плата па ТП "Салют хвілін" уключае 60 хвілін выходных галасавых вызаваў ва ўсе сеткі (далей – асноўны трафік).
  2. Дадаткова да асноўнага трафіка штомесяц на працягу першых 5 (пяці) каляндарных месяцаў з даты падключэння абанентам ТП "Салют хвілін" прапаноўваецца 200 хвілін выходных галасавых вызаваў ва ўсе сеткі (далей – дадатковы трафік).
    • Дадатковы трафік не прадастаўляецца абанентам, якія змянілі свой ТП на ТП "Салют хвілін" або якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам у выніку пераафармлення абанента са зменай ТП.
  3. Асноўны і дадатковы трафік прапаноўваецца ў адпаведнасці з "Парадкам прадастаўлення выходнага галасавога трафіка, уключанага ў абаненцкую плату/трафіка, што прадастаўляецца без аплаты".
  4. Абаненты ТП "Салют хвілін" могуць змяніць свой ТП на іншыя ТП кампаніі, што дзейнічаюць на момант змены ТП "Салют хвілін", пры дапамозе:
    • USSD-запыту *141*3*4# і клавіша вызаву;
    • IССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента;
    • заявы ўстаноўленага ўзору, аформленай у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі і офісах афіцыйных павераных.
  5. Абанентам ТП "Салют хвілін" даступныя для прызначэння 3 (тры) "любімыя" нумары.
  6. "Любімыя" нумары прадастаўляюцца ў адпаведнасці з "Правіламі аказання паслугі "Любімы нумар" кліентам ЗП "Вэлком" (за выключэннем абанентаў ПРИВЕТ)".
  7. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  8. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1