Правілы аказання паслуг электрасувязі стандарта GSM у межах тарыфнага плана «Адкрыты 100»

16 мая 2008

  1. Магчымасць абслугоўвання па тарыфным плане «Адкрыты 100» (далей – ТП) прадастаўляецца ўсім кліентам – фізічным і юрыдычным асобам (акрамя абанентаў ПРИВЕТ), якія атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку заключэння новых дагавароў аб аказанні паслуг электрасувязі стандарта GSM (далей – дагаворы), а таксама пераафармлення існуючых альбо змянення ТП на ТП «Адкрыты 100» у межах раней заключаных дагавароў.
  2. Па ТП «Адкрыты 100» даступна для падключэння 5 (пяць) «любімых» нумароў (далей – ЛН).
  3. Першае прызначэнне пяці «любімых» нумароў па ТП «Адкрыты 100» здзяйсняецца без спагнання аплаты. Выдаленне з наступным прызначэннем ЛН улічваецца пры падліку агульнай колькасці падключаных ЛН без спагнання аплаты.
  4. Па ТП «Адкрыты 100» у якасці ЛН можа быць выбраны любы нумар абанента velcom.
  5. Пры змене ЛН спаганяецца разавы ўзнос у адпаведнасці з ТП абанента незалежна ад колькасці падключаных ЛН.
  6. Пры змене ТП абанентамі, падключанымі па ТП «Адкрыты 100», на іншы ТП кампаніі, ЛН аўтаматычна выдаляюцца. Далейшае прызначэнне/змена ЛН абанентам здзяйсняецца самастойна ў адпаведнасці з новым ТП.
  7. Пры пераходзе з любога іншага ТП кампаніі на ТП «Адкрыты 100» ЛН аўтаматычна выдаляюцца. Далейшае прызначэнне/змена ЛН абанентам здзяйсняецца самастойна ў адпаведнасці з п. 3 і п. 5 дадзеных Правілаў.
  8. У выпадку калі кліент, абаненты якога падключаны па ТП «Адкрыты 100», перадае з пісьмовай згоды кампаніі права карыстання абаненцкімі нумарамі новаму кліенту без змянення ТП, прызначаныя ЛН захоўваюцца. Далейшае прызначэнне/змена ЛН здзяйсняецца абанентам самастойна ў адпаведнасці з п. 3 і п. 5 дадзеных Правілаў.
  9. У выпадку калі кліент, абаненты якога падключаны па ТП «Адкрыты 100», перадае з пісьмовай згоды кампаніі права карыстання абаненцкімі нумарамі новаму кліенту са змяненнем ТП на любы іншы ТП кампаніі, ЛН аўтаматычна выдаляюцца. Далейшае прызначэнне/змена ЛН здзяйсняецца абанентам самастойна ў адпаведнасці з новым ТП.
  10. Хвіліны выходных вызаваў, уключаныя ў абаненцкую плату, тарыфікуюцца пасекундна пасля 1-й хвіліны.
  11. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1