Правілы правядзення рэкламнай акцыі «Справы сямейныя + ZTE».

14 верасня 2010

Спецыяльная прапанова:
Усім кліентам – фізічным асобам – грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь  - пры заключэнні дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) у цэнтрах продажу і абслугоўвання (далей – ЦПіА) ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) прадастаўляецца права набыць тэлефонны апарат ZTE R221 па спецыяльнай цане пры падключэнні па тарыфным плане (далей – ТП) «Справы сямейныя».
Спецыяльная прапанова сапраўдная пры ўмове заключэння кліентам дадаткова пагаднення да дагавора з абавязацельствам карыстацца паслугамі электрасувязі і не змяняць ТП на ТП «На сувязі» і «Лета кліча» не менш за 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення (далей – дадатковае пагадненне).

Перыяд дзеяння спецыяльнай прапановы:
Перыяд, на працягу якога кліент мае права выкарыстаць спецыяльную прапанову, называецца перыядам дзеяння спецыяльнай прапановы.

Дата пачатку перыяду – 14 верасня 2010 года.
Дата заканчэння перыяду – 13 кастрычніка 2010 года ўключна

Правілы:

1. У рамках дадзенай рэкламнай акцыі кліент мае права набыць не больш за два тэлефоны, якія ўлічваюцца ў агульнай колькасці абсталявання, набытага са зніжкай, па спецыяльнай цане, альбо атрыманага кліентам бязвыплатна ва ўласнасць у рамках іншых рэкламных акцый, якія праводзяцца кампаніяй.
2. Кліент, які набыў тэлефонны апарат ZTE R221 па спецыяльнай цане, можа скасаваць дагавор з перадачай права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom трэцяй асобе з пісьмовай згоды кампаніі пры ўмове прыняцця новым кліентам абавязацельства карыстацца паслугамі сувязі згодна з правілам дадзенай спецыяльнай прапановы на працягу далейшага тэрміну дзеяння дадатковага паведамлення, заключанага з першапачатковым кліентам.
3. Дадзеная прапанова сапраўдная пры наяўнасці ў ЦПіА кампаніі тэлефонных апаратаў ZTE R221, выдзеленых для правядзення рэкламнай акцыі.
4. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па дагаворах, кампанія мае права кліенту адмовіць у набыцці тэлефонных апаратаў ZTE R221 па спецыяльнай цане.
5. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі http://www.velcom.by/.
6. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.


Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1