Правілы аказання паслугі «Любімы нумар» кліентам ЗП «Вэлкoм» (за выключэннем абанентаў ПРИВЕТ)

05 чэрвеня 2008

  1. Паслуга «Любімы нумар» дазваляе абанентам выконваць тэлефанаванні на нумар у сетцы velcom па адмысловых тарыфах. У якасці «любімага» нумара можа быць абраны нумар абанента сеткі velcom.
  2. Колькасць «любімых» нумароў і парадак аплаты вызначаецца тарыфным планам абанента.
  3. Прызначэнне/змяненне «любімых» нумароў выконваецца абанентам самастойна са свайго мабільнага тэлефона пры дапамозе USSD-запыту (*141*3*3# і клавіша выкліку), а таксама праз Інтэрнэт-службу сэрвісу абанента (ІССА).
  4. Першае прызначэнне «любімых» нумароў, у колькасці, адпаведнай тарыфнаму плану абанента, выконваецца без спагнання аплаты. Выдаленне з наступным прызначэннем «любімых» нумароў улічваецца пры падліку агульнай колькасці падключаных «любімых» нумароў без спагнання аплаты.
  5. За наступнае прызначэнне «любімых» нумароў бярэцца разавы ўнёсак у адпаведнасці з тарыфным планам абанента.
  6. За змяненне абаненцкага нумара, абранага ў якасці «любімага», спаганяцца разавы ўнёсак у адпаведнасці з тарыфным планам абанента.
  7. Пры змененне тарыфнага плана «любімыя» нумары аўтаматычна выдаляюцца. Далейшае прызначэнне/змена «любімага» нумара абанентам выконваецца самастойна ў адпаведнасці з новым тарыфным планам.
  8. У выпадку, калі кліент перадае з пісьмовай згоды кампаніі права карыстання абаненцкімі нумарамі новаму кліенту без змянення тарыфнага плана, прызначаныя «любімыя» нумары захоўваюцца.
  9. У выпадку, калі кліент перадае з пісьмовай згоды кампаніі права карыстання абанецкімі нумарамі новаму кліенту са змяненнем тарыфнага плана на любы іншы тарыфны план кампаніі, «любімыя» нумары аўтаматычна выдаляюцца. Далейшае прызначэнне/змена «любімых» нумароў абанентам выконваецца самастойна ў адпаведнасці з новым тарыфным планам.
  10. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць гэтыя Правілы, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
  11. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным гэтымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дамовы, падпісанай паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1