Аплата паслуг

Кампанія velcom прадастаўляе сваім кліентам - юрыдычным асобам магчымасць аплачваць паслугі сувязі без перадаплаты (па факце іх аказання) альбо па перадаплаце.

Без перадаплаты (па факце): аплата праводзіцца кліентам згодна з рахункамі, выстаўленнымі кампаніяй за паслугі сувязі, аказаныя ў мінулым месяцы. Дзякуючы гэтаму спосабу аплаты магчыма выкарыстаць паслугі сувязі пры адмоўным балансе. Пераход на працу без перадаплаты можа ажыццяўляцца аўтаматычна па ініцыятыве кампаніі або па жаданні кліента на падставе пісьмовай заявы стандартнага ўзору.

З перадаплатай: гэты спосаб аплаты дазваляе прагназаваць выдаткі прадпрыемства на мабільную сувязь. Аплата ажыццяўляецца згодна з рахункамі, выстаўленнымі кампаніяй. Пры абслугоўванні кліента ў кампаніі на аснове перадаплаты за першыя тры месяцы аказання паслуг сувязі перадаплата разлічваецца ў адпаведнасці з усталяваным тарыфным планам кампаніі. Па заканчэнні трох месяцаў памер перадаплаты змяняецца і разлічваецца як сярэдняя сума налічэнняў за паслугі сувязі на працягу апошніх трох месяцаў карыстання паслугамі сувязі плюс 50% гэтай сумы з улікам абаненцкай платы згодна з тарыфным планам.

Перайсці на працу па перадаплаце кліенты могуць на падставе пісьмовай заявы стандартнага ўзору. Заяву можна перадаць ў любы фірмовы цэнтр кампаніі або адправіць па факсе: 8 (017) 328 62 52.

Для юрыдычных асоб з любым парадкам разлікаў даступная магчымасць аплаты паслуг з дапамогай ПТПА (аплатнае патрабаванне з папярэднім акцэптам).

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1

Абслугоўванне