Парадак аказання паслугі «Паўза» ЗП «Вэлком»

01 лютага 2011

У дадзеным Парадку выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:

Кліент – фізічная, юрыдычная асоба, якая заключыла з ЗП «Вэлком» (далей – кампанія) дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор).
 
Абанент – карыстальнік паслуг сувязі на ўмовах дагавора, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, якому выдзелены абаненцкі нумар.

1. Паслуга «Паўза» дазваляе абаненту часова прыпыніць карыстанне ўсімі паслугамі сувязі (галасавымі, SMS і MMS-сэрвісамі, паслугамі перадачы дадзеных, дадатковымі паслугамі). 2. Пры выкарыстанні паслугі «Паўза» абаненцкая плата за другія паслугі не спісваецца.
3. Паслуга «Паўза» аказваецца, калі яна прадугледжана тарыфным планам (далей – ТП) абанента.
4. Кліент – фізічная асоба можа падключыць/адключыць паслугу «Паўза» наступнымі спосабамі:
• з дапамогай USSD-запыту *141*3*5# вызаў;
• пры дапамозе Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента (ІССА) на сайце www.internet.velcom.by (пры наяўнасці дадзенай паслугі);
• па кодзе доступу;
• па заяве ўстаноўленага кампаніяй узору пры звароце ў цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі (далей – ЦПіА) ці пункт продажу і абслугоўвання паверанага (далей – ППА).
5. Кліент – юрыдычная асоба можа падключыць/адключыць паслугу «Паўза» наступнымі спосабамі:
• пры дапамозе Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента для юрыдычных асоб (ІССА) на сайце www.internet.velcom.by (па заяўцы адміністратара ІССА);
• па заяве ўстаноўленага кампаніяй узору пры звароце ў ЦПіА ці ППА паверанага.
Абаненты юрыдычнай асобы маюць магчымасць падключыць/адключыць паслугу «Паўза» (пры адсутнасці забароны кліента на самастойнае падключэнне/адключэнне) пры дапамозе:
•  USSD-запыту *141*3*5# вызаў ;
•  ІССА
6. Кліенты кампаніі – юрыдычныя асобы пры неабходнасці могуць забараніць самастойнае падключэнне/адключэнне паслугі «Паўза», звярнуўшыся з пісьмовай заявай устаноўленага ў кампаніі ўзору ў ЦПіА ці ППА павераных, а таксама пры дапамозе ІССА (адміністратар ІССА).
7. Дзеянні, здзейсненыя абанентам пры дапамозе ІССА, USSD і кода доступу, прыраўноўваюцца да дзеянняў, здзейсненых кліентам асабіста.
8. Пры падключэнні «Паўзы» з баланса кліента спісваецца разавы ўзнос. Пры падключэнні паслугі некалькім абанентам кліента, разавы ўзнос спісваецца за кожнага з іх.
9. За карыстанне паслугай з 31-га каляндарнага дня (уключаючы дзень падключэння «Паўзы») спісваецца абаненцкая плата згодна ТП абанента.
10. Фізічным асобам, якія абслугоўваюцца на ўмовах перадаплаты, паслуга аказваецца пры наяўнасці на балансе сумы сродкаў, дастатковай для спісання разавага ўзносу за падключэнне «Паўзы». Калі на балансе кліента сродкаў для назначэння паслугі недастаткова, то заяўка можа быць адхілена. Пасля ўнясення перадаплаты кліент можа сфарміраваць паўторную заяўку на падключэнне паслугі.
11. Падключэнне/адключэнне паслугі здзяйсняецца на працягу 24 гадзін з моманту атрымання кампаніяй заявы ці фарміравання заяўкі любым з даступных спосабаў.
12. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, апублікаваўшы змены на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
13. Ва ўсіх іншых выпадках, не ўрэгуляваных дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1