Парадак аказання паслугі MMS ЗП «Вэлком»

29 мая 2009

  • MMS (Multimedia Messaging Service) — паслуга, якая дазваляе абанентам абменьвацца мультымедыйнымі паведамленнямі (фатаграфіямі, аўдыёфайламі, відыякліпамі, графікай, а таксама вялікімі аб’ёмамі фарматываванага тэксту).
  • Выкарыстоўваючы паслугу, абанент можа адпраўляць MMS на:
    1. мабільныя тэлефоны абанентаў ЗП «Вэлком» (далей – кампанія);
    2. мабільныя тэлефоны абанентаў іншых аператараў (пасля заключэння з аператарамі адпаведных пагадненняў, пра што кампанія дадаткова інфармуе абанентаў праз афіцыйны сайт www.velcom.by і іншыя сродкі масавай інфармацыі);
    3. адрасы электроннай пошты;
    4. спецыяльныя кароткія нумары дадатковых паслуг, што аказваюцца ў сетцы кампаніі.
  • Паслуга MMS прадастаўляецца ўсім абанентам кампаніі і даступна для карыстання, калі мабільны тэлефон абанента падтрымлівае MMS.
  • Для таго каб карыстацца MMS, неабходна падключыць паслугу і настроіць свой мабільны тэлефон для працы з ёй.
  • З 25.02.2009 г. паслуга MMS аўтаматычна падключаецца абанентам пры заключэнні дагавору.
  • Падключыць/адключыць паслугу MMS абанент можа самастойна пры дапамозе:
    1. USSD-запыту *135*2# і клавіша вызаву (для абанентаў velcom);
    2. USSD-запыту*126*2# і клавіша вызаву (для абанентаў ПРИВЕТ);
    3. ІССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента.
  • У парцэсе падключэння паслугі абаненту адпраўляюцца MMS-настройкі, якія неабходна ўстанавіць у якасці профілю MMS па змоўчанні, пасля чаго выключыць і ўключыць тэлефон. Код для ўстаноўкі аўтаматычных настроек – 1111 (па запыце тэлефона).
  • Абанент можа самастойна атрымаць MMS-настройкі пры дапамозе:
    1. USSD-запыту *135*0# і клавіша вызаву (для абанентаў velcom);
    2. USSD-запыту *126*0# і клавіша вызаву (для абанентаў ПРИВЕТ);
    3. ІССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента;
    4. SMS на нумар 512 з ключавым словам mms.
  • Абанент можа настроіць тэлефонны апарат для працы з паслугай MMS уручную ў адпаведнасці з інструкцыяй па карыстанні мабільным тэлефонам. Падрабязную інфармацыю пра стандартныя настройкі MMS можна пачытаць на спецыяльнай старонцы сайта www.velcom.by.
  • Перад адпраўкай MMS на мабільныя тэлефоны неабходна ўпэўніцца ў тым, што ў атрымальніка падключана паслуга MMS, тэлефонны апарат падтрымлівае MMS/настроены для працы з дадзенай паслугай.
  • Пры адпраўцы MMS на мабільныя тэлефоны неабходна выкарыстоўваць міжнародны фармат набору атрымальніка (напрыклад: + 375 NN XXXXXXX, дзе 375 – код краіны, NN – код сеткі, ХХХХХХХ – нумар тэлефона).
  • Абаненты могуць адпраўляць/прымаць MMS ва ўсёй зоне дзеяння сеткі velcom.
  • Абаненты кампаніі (акрамя абанентаў ПРИВЕТ), у якіх дадаткова падключана паслуга «Міжнародны роўмінг» альбо SMS-роўмінг, могуць карыстацца паслугай MMS у сетках замежных аператараў-партнёраў кампаніі па роўмінгу. З падрабязнай інфармацыяй пра асаблівасці працы паслугі «Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг» можна пазнаёміцца ў Парадку аказання паслугі «Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг». Інфармацыю пра прадастаўленне паслугі «Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг» у сетках роўмінг-партнёраў можна знайсці на спецыяльнай старонцы сайта www.velcom.by.
  • Кліенты кампаніі – юрыдычныя асобы пры неабходнасці могуць забараніць абанентам сваёй арганізацыі самастойнае падключэнне паслугі MMS. Устаноўка забароны на падключэнне MMS адбываецца па пісьмовай заяве ўстаноўленага кампаніяй узору, аформленай у цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom ці ў афіцыйных павераных кампаніі, а таксама з дапамогай ІССА, пры наяўнасці падключэння дадзенага сэрвісу абанента (для юрыдычных асоб абанент з узроўнем доступу Адміністратар).
  • Паслуга MMS прадастаўляецца ў адпаведнасці з зацверджанымі ў кампаніі тарыфамі, згодна з тарыфным планам абанента.
  • MMS, уключаныя ў абаненцкую плату, прадастаўляюцца ў адпаведнасці з «Парадкам прадастаўлення негаласавога трафіка, улучанага ў абаненцкую плату», згодна з тарыфным планам абанента.
  • Абаненты ажыццяўляюць абмен MMS на аснове тэхналогіі GPRS/EDGE. Пры гэтым Інтэрнэт-трафік (уваходны і выходны), які праходзіць праз гэты пункт доступу mms.velcom.by, калі абанент знаходзіцца ў сетцы velcom, не тарыфікуецца. У выпадку адпраўкі/атрымання MMS у роўмінгу сумарны выходны і ўваходны Інтэрнэт-трафік тарыфікуецца па тарыфах паслугі «Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг».
  • Калі адпраўка адбываецца на некарэктны нумар абанента мабільнай сувязі, то MMS прымаецца да адпраўкі і тарыфікуецца незалежна ад факта дастаўкі адрасату.
  • MMS, адрасаванае абаненту фіксаванай сеткі, не прымаецца да адпраўкі і не тарыфікуецца.
  • Калі ў атрымальніка MMS не падключана дадзеная паслуга, паведамленне не будзе яму дастаўлена, але будзе пратарыфікавана для адправіцеля. Пры гэтым адрасат атрымае SMS-паведамленне пра тое, што яму было адпраўлена MMS з указаннем нумара тэлефона адправіцеля.
  • Пры адпраўцы MMS на неіснуючы/некарэктны адрас электроннай пошты такое паведамленне прымаецца да апрацоўкі. У такім выпадку паслуга будзе лічыцца аказанай і MMS будзе пратарыфікавана.
  • Калі атрымальнік MMS адключаны ад сеткі сувязі кампаніі (выходная і ўваходная сувязь) ці прыпыніў карыстанне паслугамі сувязі, падключыўшы паслугу «Паўза», то MMS яму дастаўлена не будзе. У такім выпадку паслуга будзе лічыцца аказанай, і MMS будзе пратарыфікавана.
  • Калі на момант адпраўкі MMS на адрас электроннай пошты паштовы сервер атрымальніка быў няспраўны альбо некарэктна апрацоўваў уваходныя электронныя пісьмы, MMS можа быць недастаўлена адрасату. У такім выпадку паслуга будзе лічыцца аказанай, і MMS будзе пратарыфікавана.
  • Максімальны памер MMS, якое можа адправіць абанент, складае 300 Кбайт. У выпадку наяўнасці ў тэлефонным апараце абмежавання на памер паведамленняў, якія адпраўляюцца і прымаюцца, менш за 300 Кбайт, памер MMS будзе рэгламентаваны магчымасцямі тэлефоннага апарата.
  • Адначасова можна адправіць адно MMS не больш чым 10 атрымальнікам. Пры гэтым MMS, адпраўленае кожнаму атрымальніку, тарыфікуецца як асобнае MMS.
  • Тэрмін захоўвання недастаўленых MMS у сетцы velcom складае не больш за 24 гадзіны.
  • MMS, тэрмін захоўвання якіх перавышаны, аўтаматычна выдаляюцца.
  • Пры наяўнасці ў абанента дзвюх паслуг – MMS і «Мабільны Інтэрнэт», а таксама пры выкарыстанні абанентам мабільнага тэлефона, які не можа дыферэнцавана выкарыстоўваць два пункты доступу, вызначаныя кампаніяй для кожнай з паслуг з мэтай іх карэктнага аказання і тарыфікацыі, абанент абавязаны самастойна сачыць за настройкамі, якія прымяняюцца яго мабільным тэлефонам, каб пазбегнуць непрадбачаных фінансавых выдаткаў.
  • Паслуга MMS падтрымлівае перадачу тэкста, аўдыё-, відыяфайлаў і графікі. Тып і колькасць файлаў розных фарматаў ў межах аднаго MMS можа вар’іравацца ў залежнасці ад функцыянальных магчымасцей тэлефонных апаратаў адправіцеля і атрымальніка. Калі адзін ці некалькі элементаў зместу MMS некарэктна вызначыліся тэлефонным апаратам абанента, але пры гэтым паведамленне было адпраўлена і прынята ў апрацоўку MMS-цэнтрам, то MMS будзе пратарыфікавана.
  • Калі абаненту з падключанай паслугай MMS па яго пісьмовым звароце ці па ініцыятыве кампаніі адключалі выходныя званкі (забарона выходных) ці адключалі выходныя і ўваходныя званкі (блакіроўка/»Паўза»), альбо мянялі абаненцкі нумар ці тарыфны план паслугі «Мабільны Інтэрнэт», то для далейшага паспяховага карыстання паслугай MMS абаненту неабходна выключыць і ўключыць тэлефонны апарат.
  • Кампанія мае права ў аданабаковым парадку змяняць дадзены Парадак без дадатковага паведамлення, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце http://www.velcom.by/.
  • Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.
    1. Звязацца з намi:
      150
      без аплаты
      ў сетцы A1