Афіцыйныя правілы аказання паслугаў электрасувязі стандарту GSM па тарыфных планах «ЛёгкіC», «АдзіныC», «СтартC», «СтандартC», «Бізнэс+C», «BUSINESS.PROC», «СацыяльныC», «На сувязіC», «ДРАЙВC» у межах адмысловай прапановы Сумеснага беларуска-кіпрскага прад

18 ліпеня 2007

Адмысловая прапанова:
Студэнты дзённай формы навучання - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія падпісалі дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, або якія атрымалі права карыстаня абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM у перыяд падпіскі па тарыфных планах (далей - ТП): «ЛёгкіC», «АдзіныC», «СтартC», «СтандартC», «Бізнэс+C», «BUSINESS.PROC», «СацыяльныC», «На сувязіC», «ДРАЙВC», альбо якія змянілі бягучы тарыфны план у перыяд падпіскі на любы з вышэйпералічаных, атрымліваюць магчымасць на працягу тэрміна дзеяння гэтай прапановы карыстацца адмысловымі тарыфамі (далей - Адмысловыя Тарыфы) на ўнутрысеткавы выходны галасавы трафік на нумары ўдзельнікаў Адмысловай прапановы (далей - Трафік).

Тэрміны дзеяння адмысловай прапановы:
Адмысловая прапанова дзейнічае ад 1 ліпеня 2007 года да 31 ліпеня 2008 года.

Перыяд падпіскі:
Перыяд, на працягу якога можна падпісаць дамову аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, або атрымаць права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM па тарыфных планах (далей - ТП): «ЛёгкіC», «АдзіныC», «СтартC», «СтандартC», «Бізнэс+C», «BUSINESS.PROC», «СацыяльныC», «На сувязіC», «ДРАЙВC», альбо змяніць бягучы тарыфны план на ТП: «ЛёгкіC», «АдзіныC», «СтартC», «СтандартC», «Бізнэс+C», «BUSINESS.PROC», «СацыяльныC», «На сувязіC», «ДРАЙВC» называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі - 1 жніўня 2007 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі - 30 лістапада 2007 года.

Удзельнікі:
Фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца студэнтамі дзённай формы навучання вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь усіх формаў уласнасці (далей - вну), якія падпісалі дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM або атрымалі права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom у выніку пераафармлення дамовы аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM у перыяд падпіскі па ТП «ЛёгкіC», «АдзіныC», «СтартC», «СтандартC», «Бізнэс+C», «BUSINESS.PROC», «СацыяльныC», «На сувязіC», «ДРАЙВC», альбо змянілі бягучы тарыфны план у перыяд падпіскі на любы з вышэйпералічаных як у фірмовых цэнтрах velcom, так і ў афіцыйных павераных (дылераў) пры прад'яўленні асабістых дакументаў: пашпарта і студэнцкага білета альбо пашпарта і заліковай кніжкі, альбо пашпарта і даведкі аб залічэнні на дзённае аддзяленне вну, альбо пашпарта і даведкі вну аб прахаджэнні навучання на дзённым аддзяленні на момант перыяду падпіскі. Пры гэтым усе дакументы павінны быць сапраўднымі і пацвярджаць факт прахаджэння навучання на дзённым аддзяленні вну па стане на момант прад'яўлення дакумента.

Правілы:

  1. У рамках адмысловай прапановы velcom удзельніку прадастаўляецца права аформіць толькі адзін абаненцкі нумар па ТП з ліку наступных: «ЛёгкіC», «АдзіныC», «СтартC», «СтандартC», «Бізнэс+C», «BUSINESS.PROC», «СацыяльныC», «На сувязіC», «ДРАЙВC». Пры незахаванні гэтай умовы кампанія пакідае за сабою права змены ТП адмысловай прапановы для любога абаненцкага нумара ўдзельніка на адпаведны яму ТП кампаніі «Лёгкі», «Адзіны», «Старт», «Стандарт», «Бізнэс+», «BUSINESS.PRO», «Сацыяльны», «На сувязі», «Драйв».
  2. Па заканчэнні тэрміна дзеяння названай адмысловай прапановы абаненты пераводзяцца на абслугоўванне па адпаведных дзейных тарыфных планах: «BUSINESS.PRO», «Бізнэс», «Стандарт», «Старт», «Адзіны», «Лёгкі», «Сацыяльны», «На сувязі», «Драйв».
  3. Права карыстацца Адмысловымі Тарыфамі на Трафік прадастаўляецца ўдзельніку не пазней за 48 гадзінаў пасля падлучэння абаненцкага нумара да сеткі сувязі velcom або заканчэнні працэсаў пераафармлення і змены ТП у білінгавай сістэме рахункаў кампаніі і захоўваецца за ім на працягу ўсяго тэрміна дзеяння адмысловай прапановы.
  4. Абаненты, якія атрымалі права карыстацца Адмысловымі Тарыфамі на Трафік у межах папярэдняй Адмысловай прапановы тэрмінам дзеяння з 1 жніўня 2006 года да 30 чэрвеня 2007 года, аўтаматычна атрымліваюць права на выкарыстанне названай Адмысловай прапановы да моманту заканчэння Перыяду падпіскі.
  5. Калі да моманту заканчэння Перыяду падпіскі абанент, які атрымаў права карыстацца Адмысловымі Тарыфамі на Трафік у межах папярэдняй Адмысловай прапановы тэрмінам дзеяння з 1 жніўня 2006 года да 30 чэрвеня 2007 года, не падасць згодна з названымі Правіламі дакументы, што пацвярджаюць факт навучання на дзённым аддзяленні вну, то дзеянне Адмысловай прапановы для яго будзе спынена з 1 снежня 2007 года і будзе ажыццёўлены перавод на іншы тарыфны план у адпаведнасці з п. 2. названых правілаў. Выкарыстанне аднаго з пазначаных тарыфных планаў абанентам - удзельнікам папярэдняй Адмысловай прапановы тэрмінам дзеяння з 1 жніўня 2006 года да 30 чэрвеня 2007 года пасля 1 ліпеня 2007 года лічыцца згодай абанента з умовамі, выкладзенымі ў названых Правілах.
  6. Унутрысеткавы зыходны галасавы трафік у межах групы студэнтаў - удзельнікаў Адмысловай прапановы (Трафік) - гэта зыходныя выклікі паміж студэнтамі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі гэтай Адмысловай прапановы, у тым ліку на «ўлюбёны» нумар, які ўключаны ў групу студэнтаў - удзельнікаў Адмысловай прапановы.
  7. У выпадку калі абанент, які абслугоўваецца па адным з ТП, пералічаных вышэй, пажадае змяніць тарыфны план на любы іншы з ліку ТП, пералічаных вышэй, у адпаведнасці з рэгламентам СП ТАА «МЛС» у любым з месяцаў, на працягу якіх дзейнічае гэтая адмысловая прапанова, абаненту будзе прадстаўлена права карыстання Адмысловымі Тарыфамі на Трафік у адпаведнасці з новым тарыфным планам, абраным абанентам.
  8. У выпадку калі абанент, які абслугоўваецца па адным з ТП, пералічаных вышэй, пажадае змяніць тарыфны план у адпаведнасці з рэгламентам СП ТАА «МЛС» у любым з месяцаў, на працягу якіх дзейнічае гэтая адмысловая прапанова, на любы з тарыфных планаў, абслугоўванне па якім не дае права на карыстанне Адмысловымі Тарыфамі на Трафік, абанент пазбаўляецца права карыстання Адмысловымі Тарыфамі на Трафік у адпаведнасці з новым тарыфным планам, абраным абанентам.
  9. У выпадку калі абанент, які абслугоўваецца па адным з ТП, пералічаных вышэй, пажадае скасаваць дамову аб аказанні паслугаў электрасувязі стандарту GSM, перадаўшы права карыстання абаненцкім нумарам сеткі velcom трэцяй асобе з пісьмовай згоды СП ТАА «МЛС» у любым з месяцаў, на працягу якіх дзейнічае гэтая адмысловая прапанова, такая трэцяя асоба не будзе мець права карыстання Адмысловымі Тарыфамі на Трафік, за выключэннем выпадкаў пераафармлення дамовы ў перыяд падпіскі на асобу, якая мае права стаць удзельнікам адмысловай прапановы.
  10. У выпадку калі ўдзельнік не змог карыстацца Адмысловымі Тарыфамі на Трафік, у тым ліку пры адключэнні ўваходных і/або зыходных тэлефанаванняў службай крэдытнага кантролю СП ТАА «МЛС» за няплату або пры часовай дэактывацыі паслугаў па жаданні абанента, у тым ліку пры пастаноўцы паслугаў сувязі «ў паўзу» з захаваннем нумара на тэрмін большы за 7 дзён, кампенсаванне не ў грашовай, не ў любой іншай форме кампаніяй не выплачваецца і не выконваецца.
  11. Налічэнні за Трафік па Адмысловых Тарыфах у разліковым перыядзе будуць адлюстраваныя кампаніяй у рахунку за паслугі сувязі і ў дэталізацыі тэлефанаванняў у секцыі «Тэлефанаванні/SMS унутры групаў «Студэнты».

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы падлучэння да сеткі velcom і пра адмысловую прапанову можна атрымаць у спецыялістаў фірмовых цэнтраў кампаніі і па тэлефонах даведачнай службы 411 або (8017) 222-49-01.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1