Парадак аказання паслуг электрасувязі ў рамках тарыфнага плана «Сувязь без абавязацельстваў»

26 красавіка 2011

1. Права заключыць дамову аб аказанні паслуг электрасувязі (далей - дамова) з выбарам тарыфнага плану (далей - ТП) «Сувязь без абавязацельстваў» прадастаўляецца фізічным асобам.
2. Пры заключэнні дамовы абаненту прадастаўляюцца:
• 1 Гб інтэрнэт-трафіку без спагнання аплаты (далей - уключаны трафік) тэрмінам на 30 дзён з моманту актывацыі SIM-карты;
• магчымасць падключэння пакетаў, якія ўключаюць 750 Мбайт, 1500 Мбайт і 3000 Мбайт інтэрнэт-трафіка (далей - уключаны трафік) з тэрмінам дзеяння 30 дзён, а таксама 750 Мбайт і 1500 Мбайт інтэрнэт-трафіка (далей - уключаны трафік) з тэрмінам дзеяння 10 дзён.
3. Падключэнне пакета ажыццяўляецца па USSD-запыцк *126*# вызаў ці ІССА (калі дадзены сэрвіс падключаны ў абанента).
4. Пры падключэнні па ТП абаненту таксама прадастаўляецца магчымасць набыць мадэм ZTE MF180 са зніжкай.
5. Актывацыя ТП «Сувязь без абавязацельстваў", набытага да 26.04.2011, адбываецца згодна з дадзеным Парадкам у адпаведнасці з тарыфамі, якія дзейнічаюць на дату актывацыі.
6. Падключэнне пакета магчыма толькі ў статусе "Актыўны" пры наяўнасці дастатковай сумы на балансе абанента.
7. Кошт пакета спісваецца з балансу абанента адзінай сумай пры падключэнні пакета.
8. Дзень прызначэння пакета лічыцца першым днём тэрміну дзеяння пакета.
9. Акругленне ўключанага трафіку ажыццяўляецца па 1 Кб.
10. Уключаны трафік можа быць выкарыстаны толькі пры знаходжанні абанента ў сетцы velcom.
11. Нявыкарыстаны ўключаны трафік абнуляецца ў 23:59:59 у апошні дзень дзеяння гэтага трафіку. Грашовы эквівалент уключанага трафіка не выплачваецца.
12. У выпадку падключэння абанентам новага пакета да заканчэння тэрміну дзеяння уключанага трафіку рэшта бягучага ўключанага трафіку і ўключаны трафік новага пакета, а таксама тэрміны іх дзеянні падсумоўваюцца.
13. Пасля поўнага выкарыстання ўключанага трафіку альбо па заканчэнні яго тэрміну дзеяння інтэрнэт-трафік тарыфікуецца згодна з тарыфным планам абанента.
14. Змена тарыфнага плану абанента з/на ТП «Сувязь без абавязацельстваў» не ажыццяўяецца.
15. Абанент можа атрымаць інфармацыю аб астатку ўключанага трафіку і тэрміне дзеяння пакета па USSD-запыце *120*6# вызаў, а таксама пры дапамозе Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента (ІССА).
16. Абанент можа атрымаць інфармацыю пра стан асабовага рахунку і статус па USSD-запыце *120# вызаў, а таксама пры дапамозе Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента (ІССА).
17. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак, публікуючы змяненні на афіцыйным сайце кампаніі www.velcom.by.
18. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дамовы, заключанай паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1