Парадак аказання паслугі «Мабільны Інтэрнэт» ЗП «Вэлком»

30 сакавіка 2011

У дадзеным Парадку аказання паслугі "Мабільны Інтэрнэт" ЗП "Вэлком" (далей - кампанія) (далей – Парадак) прымяняюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні:

Інтэрнэт-трафік – сумарны аб'ём перададзеных і атрыманых даных на базе тэхналогій GPRS/EDGE/UMTS/HSPA у рамках карыстання паслугай "Мабільны Інтэрнэт".

1. Паслуга "Мабільны Інтэрнэт" дазваляе ажыццяўляць перадачу і атрыманне даных з дапамогай мабільнага тэлефона/мадэма і базіруецца на тэхналогіях GPRS/EDGE/UMTS/HSPA.
2. Паслуга "Мабільны Інтэрнэт" прадастаўляецца ўсім абанентам кампаніі, якія выкарыстоўваюць мабільныя тэлефоны, мадэмы з падтрымкай GPRS/EDGE/UMTS/HSPA, падключылі паслугу "Мабільны Інтэрнэт" і настроілі абсталяванне для работы з паслугай "Мабільны Інтэрнэт" у адпаведнасці з тарыфным планам (далей – ТП) паслугі, якая выкарыстоўваецца.
3. Паслуга "Мабільны Інтэрнэт" прадастаўляе абанентам кампаніі магчымасць бесправоднага доступу да WEB і WAP-рэсурсаў, незалежна ад ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт", якая выкарыстоўваецца.
4. Абаненты кампаніі (акрамя абанентаў ПРИВЕТ), у якіх дадаткова падключана паслуга "Міжнародны роўмінг" або SMS-роўмінг, могуць выкарыстаць паслугі "Мабільны Інтэрнэт" у сетках замежных аператараў-партнёраў кампаніі па роўмінгу. Падрабязная інфармацыя пра асаблівасці работы паслугі "Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг" прадстаўлена ў "Парадку аказання паслугі "Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг" ЗП “Вэлком”. Інфармацыя пра наяўнасць паслугі "Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг" у сетцы замежнага аператара-партнёра кампаніі па роўмінгу прадастаўляецца на спецыяльнай старонцы сайта www.velcom.by.
5. Пры заключэнні дагавора з кампаніяй, а таксама пры выбары/змене ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" абанентам velcom (акрамя абанентаў ПРИВЕТ) прадастаўляюцца наступныя ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт": WEB BASIC, WEB 150, WEB250s, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000. Пры заключэнні дагавора з кампаніяй абанентам ПРИВЕТ прадастаўляецца ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" Інтэрнэт (ПРИВЕТ).
6. Паслуга "Мабільны Інтэрнэт" аўтаматычна падключаецца абанентам пры заключэнні дагавора з кампаніяй або пры змене ТП:
6.1 WEB BASIC – для ўсіх новых абанентаў (акрамя новых абанентаў ТП BUSINESS.PRO, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000, Паўкеды, Кеды, Smart500, Smart1000);
6.2 WEB 150 (без абаненцкай платы (далей АП) і дадатковай колькасці Мегабайт, уключаных у АП ТП WEB 150 паслугі "Мабільны Інтэрнэт") - для новых абанентаў ТП BUSINESS.PRO, "Паўкеды", "Кеды", а таксама для абанентаў, якія змянілі ТП на ТП BUSINESS.PRO, "Паўкеды", "Кеды" і не з'яўляліся карыстальнікамі паслугі "Мабільны Інтэрнэт" на момант змены ТП альбо з'яўляліся карыстальнікамі паслугі па ТП velcom WAP, velcom WEB, WEB BASIC.
6.3 WEB 750 (без АП і дадатковай колькасці Мегабайт, уключаных у АП ТП WEB 750 паслугі "Мабільны Інтэрнэт") – для новых абанентаў Smart500, Smart1000, а таксама для абанентаў, якія змянілі ТП на Smart500, Smart1000.
7. Абанентам негаласавых ТП WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 паслуга «Мабільны Інтэрнэт» аўтаматычна падключаецца па ТП WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 адпаведна і прадастаўляецца без абаненцкай платы і дадатковых Мбайт, уключаных у абаненцкую плату паслугі «Мабільны Інтэрнэт» па ТП WEB 750, WEB 1500, WEB 3000.
8. Абаненцкая плата па ТП WEB 150, WEB250s, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 паслугі «Мабільны Інтэрнэт» спісваецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі кампаніі з балансу кліента на працягу 24 гадзін з моманту падключэння адзінай сумай за колькасць дзён, якія засталіся да канца месяца, у якім адбылося падключэнне, уключаючы дзень падключэння.
9. Перадаплата для абанентаў, якія выбралі/змянілі паслугу «Мабільны інтэрнэт» па ТП WEB 150, WEB250s, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 пры заключэнні/пераафармленні дагавора (акрамя аўтаматычнага падключэння паслугі, у адпаведнасці з п. 6), складае:
• у перыяд з 1-га па 15-е чысло месяца ўключна - 100% ад перадаплаты, указанай у тарыфным плане абанента;
• пасля 15-га чысла месяца – 50% ад перадаплаты, указанай у тарыфным плане абанента.
10. Спісанне АП па ТП WEB 150, WEB250s, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 паслугі «Мабільны Інтэрнэт» за кожны наступны месяц адбываецца адзінай сумай не пазней за 5 (пятае) чысло кожнага месяца і адлюстроўваецца ў рэгулярным рахунку за той месяц, у якім яна была спісана.
11. У выпадку адключэння кліента ад выходнай і ўваходнай сувязі па прычыне несвоечасовай аплаты паслуг кампаніі АП па ТП WEB 150, WEB250s, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 паслугі «Мабільны Інтэрнэт» не спаганяецца да таго часу, пакуль кліент не ўзновіць абслугоўванне. Пасля ўзнаўлення абслугоўвання АП у бягучым месяцы будзе спісана за колькасць дзён, што засталіся да канца месяца, уключаючы дзень узнаўлення абслугоўвання, пры ўмове, што ў бягучым месяцы АП не спісвалася, а ў далейшым спісанне будзе праводзіцца ў адпаведнасці з п.10.
12. Паслуга "Мабільны Інтэрнэт" уключана ў набор паслуг ПРИВЕТ, а таксама аўтаматычна падключаецца пры змене ТП, калі раней абанент не з'яўляўся карыстальнікам паслугі "Мабільны Інтэрнэт".
13. Для абанентаў velcom, у якіх паслуга "Мабільны Інтэрнэт" была падключана па адным з ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" – velcom WAP, velcom WEB, velcom WEB PLUS, WEB 25, WEB 250, WEB 500 умовы абслугоўвання застаюцца нязменнымі.
14. Падключэнне паслугі "Мабільны Інтэрнэт" можа праводзіцца абанентам самастойна пры дапамозе USSD-запыту (у USSD назва паслугі адлюстроўваецца ў выглядзе абрэвіятуры МабІнэт):
14.1 для абанентаў velcom – запыт выгляду: *135*1# вызаў;
14.2 для абанентаў ПРИВЕТ – запыт выгляду: *126*1*1# вызаў;
14.3 ІССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента (для юрыдычных асоб - адміністратар ІССА).
15. У працэсе падключэння паслугі "Мабільны Інтэрнэт" абаненту адпраўляюцца настройкі паслугі, адпаведныя выбранаму ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт", якія неабходна устанавіць у якасці профілю паслугі "Мабільны Інтэрнэт" па дамоўленасці, пасля чаго выключыць і ўключыць тэлефонны апарат. Код для ўстаноўкі аўтаматычных настроек – 1111 (па запыце тэлефона).
16. У працэсе падключэння паслугі "Мабільны Інтэрнэт" з выкарыстаннем мадэма настройкі праводзяцца ў ручным рэжыме.
17. Абанент можа самастойна (толькі для тэлефонных апаратаў) заказаць настройкі паслугі "Мабільны Інтэрнэт" пры дапамозе:
17.1 USSD-запыту:
17.1.1 для абанентаў velcom – запыт выгляду: *135*0# вызаў;
17.1.2 для абанентаў ПРИВЕТ – запыт выгляду: *126*0# вызаў;
17.2 ІССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента;
17.3 SMS на нумар 512 (тэкст SMS-запыту прадастаўлены на спецыяльнай старонцы сайта www.velcom.by).
18. Абанент можа настроіць тэлефонны апарат/мадэм для работы з паслугай "Мабільны Інтэрнэт" уручную ў адпаведнасці з інструкцыяй па карыстанні мабільным тэлефонам/мадэмам. Падрабязную інфармацыю пра стандартныя настройкі злучэння можна даведацца на спецыяльнай старонцы сайта www.velcom.by.
19. Кліенты кампаніі – юрыдычныя асобы пры неабходнасці могуць забараніць самастойнае падключэнне абанентамі паслугі "Мабільны Інтэрнэт", звярнуўшыся з пісьмовай заявай устаноўленага ў кампаніі ўзору ў цэнтр продажу і абслугоўвання velcom (далей - ЦПіА) або да афіцыйнага паверанага кампаніі, а таксама пры дапамозе ІССА (адміністратар ІССА). Дзеянне забароны не ўлічваецца пры змене ТП абанента на ТП WEB 750, WEB 1500, WEB 3000, Smart500 і Smart1000: у гэтым выпадку тарыфны план паслугі «Мабільны Інтэрнэт» мяняецца ў адпаведнасці з новым тарыфным планам абанента.
20. Абаненты кампаніі (акрамя абанентаў ПРИВЕТ) могуць пакінуць заяўку на змяненне ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" самастойна пры дапамозе:
20.1 USSD-запыту выгляду: *135*1# вызаў;
20.2 ІССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента.
21. Змяненне ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" velcom WAP, а таксама назначанага першапачаткова WEB BASIC, ажыццяўляецца на працягу 24 гадзін з моманту фарміравання заяўкі абанентам.
22. У астатніх выпадках змяненне ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" праводзіцца аўтаматычна на працягу 24 гадзін першага чысла месяца, наступнага за месяцам фарміравання заяўкі. Інтэрнэт-трафік, уключаны ў АП паслугі "Мабільны Інтэрнэт", прадастаўляецца на працягу 24 гадзін з моманту падключэння/змены ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт".
23. Калі на момант апрацоўкі заяўкі на змену ТП паслугі «Мабільны Інтэрнэт» абанент адключаны ад сеткі сувязі кампаніі па прычыне запазычанасці альбо ў выніку выкарыстання паслугі «Паўза», то такая заяўка апрацоўвацца не будзе. Пасля ўзнаўлення абслугоўвання/адключэння паслугі «Паўза» абанент можа пры неабходнасці сфарміраваць новую заяўку на змену ТП, якая будзе апрацавана ў адпаведнасці з п. 21 і п. 22 дадзенага Парадку.
24. Пакінутая заяўка на змену ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" можа быць зменена або выдалена абанентам. У выпадку змянення заяўкі апрацоўваецца тая, якая была пакінута апошняй.
25. Пасля змены ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт" неабходна змяніць настройкі тэлефоннага апарата/мадэма на адпаведныя новаму ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт". Выключэнне складае змена ТП паслугі з WEB25 на WEB150 (выкарыстоўваецца адзіны пункт доступу - web2.velcom.by) і з WEB 500 на WEB250s/750/1500/3000 і паміж імі (выкарыстоўваецца адзіны пункт доступу – vmi.velcom.by): у гэтых выпадках змяненне настроек не патрабуецца.
26. Адключэнне паслугі "Мабільны Інтэрнэт" для абанентаў velcom праводзіцца па пісьмовай заяве ўстаноўленага ў кампаніі ўзору, аформленай кліентам у ЦПіА або ў афіцыйных павераных кампаніі.
27. Абаненты ПРИВЕТ могуць самастойна адключыць паслугу "Мабільны Інтэрнэт" пры дапамозе:
27.1 USSD-запыту выгляду: *126*1*1# вызаў; у USSD назва паслугі адлюстроўваецца ў выглядзе абрэвіятуры МабІнэт;
27.2 ІССА, пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента.
28. Пры адключэнні паслугі "Мабільны Інтэрнэт" у бягучым каляндарным месяцы астатак нявыкарыстанага інтэрнэт-трафіка, уключанага ў АП па ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт", фіксуецца ў білінгавай сістэме кампаніі і можа быць выкарыстаны кліентам у выпадку паўторнага падключэння паслугі "Мабільны Інтэрнэт" па раней выбраным ТП да канца таго ж каляндарнага месяца. У выпадку падключэння паслугі па новым ТП трафік, уключаны ў АП, будзе прадастаўлены ў поўным аб'ёме на працягу 24-х гадзін. Пры паўторным на працягу месяца падключэнні паслугі па раней выбраным або па новым ТП з балансу кліента будзе аднаразова спісана АП прапарцыянальна колькасці дзён, якія засталіся да канца месяца, уключаючы дзень падключэння. Астатак нявыкарыстанага трафіка абнуляецца ў канцы каляндарнага месяца, згодна з "Парадкам прадастаўлення негаласавога трафіка, уключанага ў абаненцкую плату, ЗП "Вэлком".
29. У выпадку пераафармлення абанента на новага кліента з захаваннем ТП WEB 150, WEB 250s, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 паслугі «Мабільны Інтэрнэт» новы кліент можа да канца каляндарнага месяца выкарыстоўваць астатак трафіка папярэдняга кліента. Пры гэтым АП за бягучы каляндарны месяц з новага кліента спаганяцца не будзе.
30. У выпадку пераафармлення абанента на новага кліента са змяненнем ТП WEB 150, WEB 250s, WEB 750, WEB 1500, WEB 3000 спагнанне АП і прадастаўленне трафіка новаму кліенту ажыццяўляецца ў адпаведнасці з п. 28 дадзенага Парадку.
31. Прадастаўленне і тарыфікацыя інтэрнэт-трафіка, уключанага ў абаненцкую плату ТП паслугі "Мабільны Інтэрнэт”, ажыццяўляецца па правілах, указаных у "Парадку прадастаўлення негаласавога трафіка, уключанага ў абаненцкую плату ЗП "Вэлком".
32. Пры перадачы або прыёме даных у час актыўнай інтэрнэт-сесіі ў зоне дзеяння 2G абанент можа быць недаступны для ўваходных вызаваў.
33. Калі абаненту была адключана выходная або ўваходная сувязь або абанент часова прыпыніў карыстанне паслугамі сувязі па дагаворы (у тым ліку, падключыўшы паслугу "Паўза"), а таксама калі быў зменены абаненцкі нумар або тарыфны план паслугі "Мабільны Інтэрнэт", то для далейшага паспяховага выкарыстання паслугі "Мабільны Інтэрнэт" неабходна выключыць і ўключыць тэлефонны апарат.
34. Пры наяўнасці ў абанента дзвюх паслуг – "Мабільны Інтэрнэт" і MMS і мабільнага тэлефона/мадэма, які не можа дыферэнцавана выкарыстоўваць некалькі пунктаў доступу, вызначаных кампаніяй для гэтых паслуг, абанент абавязаны самастойна кантраляваць карэктнасць настроек тэлефона/мадэма для работы з паслугамі, каб пазбегнуць непрадбачаных фінансавых выдаткаў.
35. У выпадку непаспяховага звароту да інтэрнэт-рэсурсаў у выніку некарэктных настроек тэлефоннага апарата/мадэма, выкарыстоўваемы пры гэтым інтэрнэт-трафік тарыфікуецца.
36. Кампанія мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзены Парадак без дадатковага паведамлення, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце www.velcom.by.
37. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1