Правілы рэкламнай акцыі для абанентаў негаласавога тарыфнага плана WEB 750

05 мая 2010

Спецыяльная прапанова
Кліенты ЗП “Вэлком” – фізічныя асобы (акрамя абанентаў ПРИВЕТ), грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, студэнты (далей – кліенты), якія заключылі дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – дагавор) па негаласавым тарыфным плане (далей – ТП) WEB 750, маюць права ў перыяд падпіскі набыць у цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі (далей – ЦПіА) USB-мадэм HUAWEI E156G са зніжкай пры ўмове заключэння дадатковага пагаднення да дагавора з абавязацельствам карыстацца паслугамі сувязі кампаніі не менш як 12 месяцаў з даты заключэння (далей – дадатковае пагадненне).
Перыяд правядзення рэкламнай акцыі
Перыяд, на працягу якога можна стаць удзельнікам акцыі, называецца перыядам падпіскі. Дата пачатку перыяду падпіскі – 5 мая 2010 года. Дата заканчэння перыяду падпіскі –  31 мая 2010 года.
Удзельнікі рэкламнай акцыі
Удзельнікі рэкламнай акцыі – студэнты вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь любой формы навучання, якія прад’явілі пры звароце ў ЦПіА кампаніі дзеючы студэнцкі білет / заліковую кніжку і заключылі дадатковае пагадненне ў перыяд акцыі.

Правілы правядзення рэкламнай акцыі
1. У рамках рэкламнай акцыі кліенты, якія прынялі на сябе абавязацельствы карыстацца паслугамі сувязі кампаніі не менш як 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, маюць права атрымаць USB-мадэм HUAWEI E 156G са зніжкай.
2. На працягу тэрміну дзеяння дадатковага пагаднення дапускаецца змена паміж тарыфнымі планамі WEB 750, WEB 1500 і WEB 3000.
3. Абсталяванне, атрыманае ў рамках рэкламнай акцыі, улічваецца ў агульную колькасць абсталявання, якое можа набыць кліент па спецыяльнай цане ці атрымаць бязвыплатна ва ўласнасць у рамках іншых рэкламных акцый, што праводзяцца кампаніяй. У рамках дадзенай рэкламнай акцыі кліент мае права атрымаць не больш як дзве адзінкі абсталявання.
4. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве Кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у Кліента запазычанасці перад Кампаніяй, альбо скасаваннем дагавора, альбо парушэннем Кліентам умоў дагавора, на працягу 6 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, Кліент выплачвае па патрабаванні Кампаніі няўстойку ў памеры 150 000 (сто пяцьдзесят тысяч) беларускіх рублёў;
5. У выпадку прыпынення аказання паслуг абаненту на тэрмін 30 дзён і больш па ініцыятыве Кампаніі, калі такое прыпыненне звязана з узнікненнем у Кліента запазычанасці перад Кампаніяй, альбо скасаваннем дагавора, альбо парушэннем Кліентам умоў дагавора, у перыяд з 6 да 12 месяцаў з даты заключэння дадатковага пагаднення, Кліент выплачвае па патрабаванні Кампаніі няўстойку ў памеры 1 (адной) базавай велічыні.
6. У выпадку наяўнасці ў кліента запазычанасці перад кампаніяй па заключаных дагаворах, кампанія мае права адмовіць кліенту ў прадастаўленні USB-мадэма HUAWEI E 156G са зніжкай.
7. Кліент нясе адказнасць за выплату належных падаткаў і збораў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8. ЗП “Вэлком” мае права ў аднабаковым парадку змяняць дадзеныя Правілы.
9. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзенымі Правіламі, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй, а таксама Парадкам аказання паслуг электрасувязі ў рамках ТП WEB 750, WEB 1500 WEB 3000.


 

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1