Парадак аказання паслугі «Мабільная пошта» ЗП «Вэлком»

29 мая 2009

«Мабільная пошта» – гэта паслуга ЗП «Вэлком» (далей – кампанія), якая прадастаўляецца абанентам кампаніі (акрамя абанентаў ПРИВЕТ).

  1. Паслуга «Мабільная пошта» дазваляе абанентам velcom працаваць з электроннай поштай непасрэдна з мабільнага тэлефона, а менавіта:
    1.1. атрымліваць доступ да 5 паштовых скрынак, размешчаных на паштовых серверах, якія падтрымліваюць пратаколы POP3, IMAP4, HTTP (напрыклад, tut.by, open.by, mail.ru, yandex.ru, rambler.ru, gmail.com і. інш.);
    1.2. карыстацца паштовай скрынкай «Мабільнай пошты» максімальным аб’ёмам – 50 Мбайт (па 10 Мбайт для карэспандэнцыі з кожнай паштовай скрынкі);
    1.3. атрымліваць на мабільны тэлефон паведамленні пра паступленне новых паведамленняў у паштовую скрынку, выбіраць тып паведамленняў (SMS/Wap-push), задаваць частату і перыяд праверкі новай пошты;
    1.4. ствараць, выкарыстоўваць, дадаваць адрасатаў у спіс кантактаў, які захоўваецца на серверы паслугі;
    1.5. праглядаць уваходную пошту;
    1.6. адкрываць прымацаваныя ўкладанні (прагляд і загрузка ўкладанняў рэгламентуецца магчымасцямі тэлефоннага апарата);
    1.7. адпраўляць паведамленні з любой паштовай скрынкі, зарэгістраванай у «Мабільнай пошце»;
    1.8. перасылаць паведамленні выбраным адрасатам;
    1.9. ствараць новыя паведамленні без магчымасці дадавання ўкладзенага файла.
  2. За карыстанне паслугай спаганяецца штомесячная абаненцкая плата згодна з зацверджаным кампаніяй тарыфам. Доступ да wap-рэсурсу тарыфікуецца асобна і залежыць ад таго, якая паслуга выкарыстоўваецца («Мабільны Інтэрнэт» ці «Перадача даных»). Уваходныя паведамленні пра паступленне новых паведамленняў у паштовую скрынку не тарыфікуюцца.
  3. Паслуга «Мабільная пошта» можа быць падключана/адключана адным з наступных спосабаў:
    • з дапамогай USSD-запыту *135*3# і клавіша вызаву;
    • праз wap-сайт: http://vmail.velcom.by;
    • праз ІССА пры наяўнасці дадзенага сэрвісу ў абанента.
    Таксама ў абанента павінна быць падключана адна з паслуг – «Перадача даных» і/ці «Мабільны Інтэрнэт».
  4. Падключэнне/адключэнне паслугі «Мабільная пошта» можа выконвацца адзін раз у суткі.
  5. Тэрмін захоўвання пісьма ў паштовай скрынцы «Мабільнай пошты» – 24 гадзіны, пасля чаго пісьмы выдаляюцца з сервера «Мабільнай пошты».
  6. Пасля запаўнення паштовай скрынкі «Мабільнай пошты» на 80% ад 10 Mб абаненту адпраўляюцца два SMS-напамінанні з інтэрвалам 1 гадзіна.
  7. Паслуга прадастаўляецца абанентам у поўным аб’ёме пры адсутнасці блакіровак (забарона ўваходнай і выходнай сувязі). Абанентам, у якіх адключана выходная сувязь, даступна атрыманне паведамленняў пра паступленне новай пошты (у выглядзе SMS).
  8. Абанентам, у якіх адключана выходная і ўваходная сувязь (блакіроўка) ці падключана паслуга «Паўза», паслуга «Мабільная пошта» не прадастаўляецца.
  9. Калі абанент адключыў паслугу, настройкі яго асабістага профілю на серверы «Мабільнай пошты» будуць выдалены без магчымасці ўзнаўлення.
  10. Аплата трафіка за паслугу «Мабільны Інтэрнэт»/ «Перадача даных» пачынаецца з моманту ініцыяцыі абанентам сесіі перадачы даных.
  11. У роўмінгу аплата трафіка за паслугу «Мабільны Інтэрнэт»/ «Перадачы даных» ажыццяўляецца па роўмінгавых тарыфах.
  12. Кампанія не нясе адказнасці за немагчымасць выкарыстання паслугі «Мабільная пошта» па прычынах:
    • няспраўнасці тэлефона карыстальніка;
    • збояў пры перадачы даных пры працы з серверам «Мабільнай пошты»;
    • перапаўнення паштовай скрынкі карыстальніка паслугі «Мабільная пошта»;
    • часовага выхаду са строю паштовага сервера «Мабільнай пошты»;
    • узнікнення абставін непераадольнай сілы.
  13. Кампанія не нясе адказнасці за любыя страты, у тым ліку ўпушчаную выгаду, панесеныя ў выніку выкарыстання альбо немагчымасці выкарыстання паслугі «Мабільная пошта».
  14. Кампанія не нясе адказнасці за змест інфармацыі, якая перадаецца з выкарыстаннем паслугі «Мабільная пошта».
  15. Абанент нясе поўную адказнасць за бяспеку свайго логіна, пароля, паведамленняў «Мабільнай пошты», а таксама за любыя дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем яго паштовай скрынкі і наступствы, якія магло выклікаць ці выклікала падобнае яго выкарыстанне.
  16. Абанент згодны пры выкарыстанні дадзенай паслугі не ўчыняць дзеянняў, якія наносяць шкоду кампаніі ці трэцім асобам, а таксама парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь ці міжнароднае заканадаўства.
  17. Кампанія мае права ў аданабаковым парадку змяняць дадзены Парадак без дадатковага паведамлення, апублікаваўшы змяненні на афіцыйным сайце www.velcom.by.
  18. Ва ўсім іншым, не ўрэгуляваным дадзеным Парадкам, кліент і кампанія кіруюцца палажэннямі дагавору аб аказанні паслуг электрасувязі, заключанага паміж кліентам і кампаніяй.
Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1