Сардэчна запрашаем у Беларусь!

Шчыра вітаем!

Шчыра вітаем у сетцы velcom! Трымаючыся нашых падказак, Вы заўсёды будзеце на сувязі з сям’ёй, сябрамі і дзелавымі партнёрамі.

Як выбраць сетку velcom

Каб выбраць сетку velcom, карыстайцеся, калі ласка, функцыяй ручнога пошуку сеткі Вашага мабільнага тэлефона – выберыце velcom ці 257 01 з прапанаванага спісу даступных сетак. Больш падрабязна даведацца пра ручны выбар сеткі Вы можаце ў інструкцыі Вашага мабільнага тэлефона.

Правілы набору нумароў

Каб патэлефанаваць на нумар тэлефона за мяжу, набярыце «+» ці «8 10», пасля код краіны, код горада ці код сеткі і нумар тэлефона. Коды краін можна знайсці тут:

Каб патэлефанаваць на нумар тэлефона ў Беларусі, набярыце «+375», пасля код горада ці код мабільнай сеткі і нумар тэлефона. Коды гарадоў можна знайсці тут:

Тэрыторыя пакрыцця

Тэрыторыю пакрыцця можна паглядзець тут:

Нумары тэлефонаў экстраных служб

Служба экстранай дапамогі – 112, званок бясплатны

Пажарная служба – 101, званок бясплатны

Міліцыя – 102, званок бясплатны

Хуткая медыцынская дапамога – 103, званок бясплатны

Служба газу – 104, званок бясплатны
 
Аддзел абслугоўвання – 410, 411, 412, 413. Званок платны. Каб даведацца пра кошт званка ў аддзел абслугоўвання velcom, звярніцеся, калі ласка, да вашага хатняга аператара.

Паслугі, даступныя ў сетцы velcom

“Мабільны Інтэрнэт” (тэхналогіі GPRS/EDGE і UMTS/HSPA).

Паслугі “Мабільны Інтэрнэт” і MMS будуць даступны, калі Вы зарэгіструецеся ў сетцы velcom. Каб даведацца пра кошт паслугі, звярніцеся, калі ласка, да Вашага хатняга аператара.

Выкарыстоўваючы высакахуткасную тэхналогію UMTS/HSPA, Вы можаце карыстацца разнастайнымі рэсурсамі сеткі Інтэрнэт (wap, web, icq, e-mail), глядзець відэа, загружаць на свой тэлефон медыяэлементы (карцінкі, мелодыі, відэа і інш.). Каб даведацца пра кошт паслугі, звярніцеся, калі ласка, да Вашага мабільнага аператара.

Звязацца з намi:
150
без аплаты
ў сетцы A1