Для абанентаў A1, у якіх можа назірацца пагаршэнне якасці мабільнай сувязі ўнутры будынка ў сілу тэхналагічных асаблівасцей:
- размяшчэнне кватэр / офісаў на апошніх паверхах вышынных будынкаў,
- на цокальным паверсе,
- у будынках з вялікай колькасцю бетонных перакрыццяў.
Каб зрабіць званок па Wi-Fi, у смартфоне павінна быць ўстаноўленая USIM-карта*, абаненту трэба знаходзіцца ў зоне дзеяння Wi-Fi сеткі A1, быць аўтарызаваным у сетцы і ўключыць на сваім смартфоне Wi-Fi выклікі (Wi-Fi Calling). У верхнім меню смартфона з'явіцца індыкатар VoWiFi. У журнале званкоў выклікі, зробленыя праз Wi-Fi, таксама будуць адзначаны індыкатарам.
*USIM-карта — SIM-карта, якая падтрымлівае не толькі стандарты GSM і UMTS, але і стандарт LTE.
Усе SIM-карты, выпушчаныя для абанентаў тарыфных планаў A1, пачынаючы з чэрвеня 2015 года, — гэта USIM-карты.
Праверыць тып SIM-карты можна, набраўшы *181*#, або патэлефанаваўшы па нумары даведачна-інфармацыйнай службы 150.
Абаненты галасавых тарыфных планаў (акрамя лінейкі тарыфных планаў Прывiтанне) могуць актываваць сэрвіс, набраўшы USSD *141*8#.
На дадзены момант сэрвіс Званкі па Wi-Fi ад A1 падтрымліваецца на смартфонах:
- A1 Альфа
- Huawei Mate 10 Pro
- Huawei Mate 20 lite
- Huawei Mate 20 Pro
- Huawei Mate 9
- Huawei nova 5T
- Huawei P smart
- Huawei P Smart 2019
- Huawei P10
- Huawei P10 lite
- Huawei P10 Plus
- Huawei P20
- Huawei P20 lite
- Huawei P20 Pro
- Huawei P30
- Huawei P30 lite
- Huawei P30 Pro
- Huawei P8 lite 2017
- Huawei Y9 2019
- Huawei Y9 Prime 2019
- Samsung Galaxy S8
- Samsung Galaxy S8+
- ZTE Blade A6
- Huawei P40
- Huawei P40 Pro
- Huawei P40 Lite
- Huawei P40 Lite E
Званкі па Wi-Fi за мяжой і на Wi-Fi кропках іншых правайдэраў не надаюцца.
Сэрвіс даступны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў зоне дзеяння Wi-Fi сетак A1 пры выкарыстанні ў смартфоне USIM-карты.
Сэрвіс надаецца без аплаты. Званкі і SMS тарыфікуюцца згодна з тарыфным планам абанента.